Блогерка Дар’я звярнула ўвагу на праблему, якую заўважыла ў Віцебску. Выходзячы на шпацыр у цэнтр горада з дзіцём, яна пабачыла вялікую дзірку на мосце над Дзвіной, якую не прыбралі за шмат год. На яе меркаванне, гэта даволі небяспечна для мінакоў.
Чытайце таксама: Які ты тып беларусаў за мяжой? Тэст для сваіх
«Адзін з самых страшных дзён у маім жыцці адбыўся на гэтым мосце яшчэ восем год таму, калі майму дзіцю было два гады. Здавалася, тут няма чаго баяцца: гэта пешаходная зона. І я спакойна адпусціла свайго дзіця тут гуляць, як гэта робяць многія з дзецьмі, сабакамі. І яны думаюць, што гэта бяспечна. Але ў нейкі момант я зразумела, што справа пахне керасінам, калі маё дзіця высунулася ў гэтую шчыліну, якой я не бачыла, таму што стаяла з боку. Я нават уявіць не магла… Паспела схапіць яго за руку. Ён не вываліўся, усё добра. Але ўжо восем год я хаджу па гэтым мосце і думаю аб тым, што рана ці позна тут нехта ўпадзе» — распавядае жанчына.
@daryaplytovka♬ оригинальный звук — Дарья
Як адрэагавалі людзі?
Аўтарцы відэа параілі нешта прадпрыняць, каб вырашыць праблему:
- «Гэта недапушчальная шчыліна для пешаходнай зоны, тым болей вышыня. Пішыце ў адміністрацыю, скарга абгрунтаваная».
- «Чаму нікуды не пісалі? Дашліце ў адміністрацыю электронныя звароты і замацуйце гэтае відэа, каб звярнулі ўвагу».
Сустрэліся і карыстальнікі, якія не знайшлі сітуацыю сур’ёзнай, і сказалі, што дастаткова проста сачыць за сваімі дзецьмі, і праблемаў не ўзнікне.
Ці новая праблема?
Зыходзячы з каментароў, для некаторых мясцовых праблема не новая:
- «Мы таксама гулялі там з двухгадовай, трымала яе за руку і бегала па пятах, інакш страшна! Такіх шчылінаў там, здаецца, некалькі. Жах».
- «Колькі тут жыву, пастаянна там была такая шчыліна. І заўсёды трымаю дзяцей за руку, баюся праходзіць гэты мост».
Пры гэтым сярод каментатараў знайшліся і жыхары Віцебска, якія прызналіся, што, пражыўшы ў горадзе ўсё жыццё, ніколі не заўважалі гэтай шчыліны на мосце, але цяпер будуць больш пільнымі.
Чытайце таксама: Таинственная гибель голубей в Бобруйске: жители говорят о травле
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: