Стала вядома, за колькі прадаюць гістарычную каштоўнасць горада Слуцка — будынак былога кансервавага завода, што месціцца ў цэнтры горада.
Чытайце таксама: Сколько стоит история? «Итальянский квартал» в Бресте спустя 10 лет снова выставили на продажу
Дзяржпрадпрыемства «Мінскі абласны цэнтр інвестыцый і прыватызацыі» па даручэнні КУП ЖКХ Слуцка выставіла на аўкцыён кансервава-фабрыкатны цэх. Ён знаходззіца на вуліцы Леніна, 116-2. Першапачатковы кошт без ПДВ — адна базавая велічыня (42 бел. рублі). Задатак — 42 рублі. Аб гэтым паведамляе mlyn.by. Дата аўкцыёна пакуль не вызначана.

Гісторыя месца
Першапачаткова ўстанову будавалі як Камерцыйнае вучылішча. Яно з’явілася ў 1912 годзе пры падтрымцы мясцовых мецэнатаў — Міхаіла Кір’якова, памешчыка Эдварда Вайніловіча (заснавальніка касцёла святых Сімона і Алены ў Мінску) і Браніслава Залескага.

Будынак паспеў перажыць не адну рэканструкцыю, пажары і значныя перамены. У розныя часы тут размяшчаліся першы ў горадзе краязнаўчы музей, Дом культуры прафсаюзаў і няпоўная сярэдняя школа № 6. Таксама тут працавалі розныя секцыі, у тым ліку тэатральны калектыў Уладзіслава Галубка, вядомага беларускага драматурга і рэжысёра.

Кансервавы завод тут дзейнічаў з 1960-х гг. Ён прабыў тут даволі доўга, ажно да сярэдзіны 2010-х. Напрыканцы свайго існавання завод сутыкнуўся з пэўнымі фінансавымі праблемамі. Яго планавалі рэарганізаваць і далучылі да вырабнічага ўчастка ТАА «Слуцкі сыраробны камбінат». Аднак гэта не ўратавала прадпрыемства, і ў 2015 годзе яго давялося ліквідаваць.
Упершыню будынак выставілі на продаж у 2022 годзе. Ранейшы кошт складаў 2 865 000 рублёў ці $1,14 млн без ПДВ.
Планы, якія не здзейсніліся
Пасля ліквідацыі завода ад прадпрыемства засталося некалькі будынкаў. Іх збіраліся перадаць ва ўласнасць райвыканкама, бо яны ўяўлялі гісторыка-культурную каштоўнасць.
Было некалькі грамадскіх абмеркаванняў наконт далейшага лёсу былога завода. У 2018 мастакі прапаноўвалі стварыць на месцы музей малой радзімы або арт-цэнтр, дзе змясціліся б і творы класікаў, і эксперыменты моладзі. Аднак план не здолелі рэалізаваць. Хоць яго высока ацаніў тагачасны старшыня райвыканкаму Андрэй Янчэўскі, ён адзначыў, што гэта запатрабуе значных рэсурсаў і дадатковага фінансавання.
У 2021 годзе разглядалася ідэя пабудаваць на месцы будынка спартовы комплекс з рэстаўрацыяй існуючага помніка, але праект не ажыццявілі, і праз год будынак выставілі на аўкцыён.
Чытайце таксама: Мураванка, Кухцічы, Жэмыслаўль: як беларускія палацы ператварыліся ў руіны
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: