Categories: Новости

«У гэты дзень не спала ўся краіна»: У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйку

Відэа з урачыстым адкрыццём аўтамыйкі самаабслугоўвання ў Докшыцах разляцела сацсеткі. У каментарах жартуюць пра «новую дату ў гісторыі краіны».

Share

TikTok-акаўнт Докшыцкага раённага выдання «Родныя вытокі» апублікаваў ролік, у якім паказаў урачыстае адкрыццё аўтамыйкі самаабслугоўвання ў горадзе. Яно выклікала бурную рэакцыю ў карыстальнікаў.

Чытайце таксама: Паказуха ў Барысаве: у горадзе з помпай адкрылі копіцэнтр

Аўтамыйка «Аліта» была адкрытая 1 траўня. З нагоды яе адкрыцця ў горадзе зладзілі святочную падзею. Каля новага месца маладзёны стварылі сапраўднае шоў: з танцамі і гучнай музыкай, прадэманстраваўшы навыкі харэаграфіі. «Імпрэзу» наведалі сем’і з дзецьмі — не абышлося і без афіцыйных асобаў, што працуюць у мясцовым райвыканкаме.

@dokshitsynews #автомойка #докшицы #помытьмашину #докшицы #сервис ♬ оригинальный звук — Новости в Докшицах

Як на ролік адрэагавалі ў сацсетках

Па стане на 04.05.2026, відэаролік па-сапраўднаму «завірусіўся» ў TikTok: ён набраў больш за 123 тысячы падабаек, а таксама 1.7 мільён праглядаў — незвычайна добры вынік для раённага медыя.

Аднак, зыходзячы з каментароў пад ролікам, многія карыстальнікі палічылі «імпрэзу» смешнай і несур’ёзнай.

У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйку самаабслугоўвання. Скрыншот з відэа ў TikTok

На меркаванне адных людзей, сітуацыя выглядае абсурднай: яны не маглі стрымаць сваёй іроніі:

  • «Зноў новую дату ў гісторыі вучыць».
  • «У гэты дзень не спала ўся краіна».
  • «Пачалася ў калгасе раніца».
  • «А дзе Лукашэнка?».
  • «Святкаваць звычайную аўтамыйку? Гэта ж дзе трэба жыць што б такое святкаваць».
  • «Гэта ж што будзе падчас адкрыцця звычайнай лавачкі?».

Іншыя каментатары пажартавалі, што гэтая ўрачыстасць — падрыхтоўка для канцэртаў сусветных зорак, такіх як Трэвіс Скот, Джасцін Бібер ці Канье Уэст і іншых:

  • «А чаму Чарлі xcx не паклікалі, мінулым разам добра ж выступіла».
  • «Гэта разагрэў перад Трэвісам».
  • «Джасцін Бібер пазней пад’едзе».
  • «Канье выступае наступным».
  • «50 cent мусіў яшчэ прыехаць!».

Знайшліся і тыя, хто задумаўся пра будучыню такіх прадпрыемстваў:

  • «Аўматыйка закрыецца праз паўгода з-за стратнасці».

У сетцы кожны ваш клік пакідае след, які могуць выкарыстаць супраць вас. Не дазваляйце нікому ператвараць вашыя інтарэсы ў крымінальныя справы. Уключайце BGlobal VPN — заставайцеся нябачнымі для старонніх вачэй.

Спасылка на падключэнне BGlobal VPN — тут

Чытайце таксама: В парке Пинска с помпой заменили старый аттракцион на новый — кажется, жители ожидали другого

Recent Posts

Брест без воды в жару: горожане массово жалуются на «сухие краны» и молчание властей

В Бресте на фоне жары жители жалуются на перебои с водой: в квартирах пропадает холодная…

29.06.2026

«Сотрудник милиции откровенно доколебался». Витеблянка возмутилась, что не смогла забрать мужа из вытрезвителя

По ее словам, подвыпившего мужа задержали по дороге домой после гостей, а когда она попыталась…

29.06.2026

«Видно же, что даже натяжки нет. Пузо он только тащил свое». Витебляне высмеяли силовое шоу с трамваем и машинами МЧС

Жители Витебска после просмотра видео решили, что спортсмену помогал вагоновожатый. Некоторые и вовсе назвали происходящее…

29.06.2026

Фестываль «Славянскае адзінства» ў Бранску, імаверна, адмянілі: на фоне вайны не адбылося амаль ніводнага мерапрыемства

Фестываль «Славянскае адзінства», які павінен быў прайсці ў Бранскай вобласці, не адбыўся. Праз ваенныя падзеі…

29.06.2026

«Пять лет знали, но ничего не делали». В Ивацевичском районе мост начали ремонтировать только после видео в TikTok

Жители деревни Вулька-Телеханская больше месяца добивались ремонта деревянного моста, соединяющего населенный пункт с Телеханами.

29.06.2026

«Красиво только с высоты?»: Васька Пилот показал новый район на Карьерной, а жители заговорили о старых проблемах

Брестский блогер опубликовал видео нового микрорайона на улице Карьерной, снятое с высоты. Однако в комментариях…

29.06.2026