одежда цвета красно-зеленого

У дзіцячым садку правялі мерапрыемства з пракурорам: дзяцей апранулі ў колеры дзяржаўнага сцяга

11.11.2025 14:55 Праўладнае мерапрыемства ў Касцюковіцкім раёне. Источник фото

У Касцюковіцкім раёне пад наглядам пракурора дзяцей прымушалі разважаць пра дзяржаўную сімволіку. Не абышлося і без узгадкі «генацыду беларусаў».
Читайте BGmedia в:

У Новасаматэвіцкім дзіцячым садку №1 Касцюковіцкага раёна і Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 у г. Касцюковічы правялі праўладную акцыю «Ліст пра Беларусь».

Чытайце таксама: «Воспитательно-патриотическое мероприятие»: в Иваново к детсадовцам пришла помощник прокурора

Удзел у акцыі прыняў пракурор Касцюковіцкага раёна Сяргей Булахаў. У прамове ён распавёў пра сваю прафесію, і пераконваў дзяцей у тым, наколькі яна важная для грамадства: бо пракуроры «сочаць за дакладным выкананнем законаў у нашай краіне, і забяспечваюць у Беларусі мір, парадак і спакой».

дети поют гимн
Мерапрыемства ў Касцюковіцкім раёне. Фота: «Голас Касцюкоўшчыны»

Дзяцей прымусілі пісаць ліст пра Беларусь для аднагодак з іншых краін. Але якіх менавіта краін — у рэгіянальнай прэсе не паведамляюць.

У лісце пра краіну дашкольнікам трэба было напісаць пра Беларусь, яе дзяржаўныя і прыродныя сімвалы, гісторыю і традыцыі. Малым дзецям даручылі скласці «пасланне», у якім трэба было паразважаць над сэнсам колераў і элементаў дзяржаўнага сцяга і герба. А напрыканцы, як у іншых прапагандысцкіх мерапрыемствах, іх паставілі выконваць дзяржаўны гімн «Мы — беларусы».

Прокурор и идеологи в детском саду
Дзеці не абышліся без нагляду пракурора і ідэолагаў. Фота: «Голас Касцюкоўшчыны»

Чытайце таксама: «Парадак» любой цаной: як школа ў Беларусі цісне на настаўнікаў і вучняў

Важна адзначыць, што дашкольнікаў апранулі ў адзенне колераў чырвона-зялёнага сцяга. Кагосьці апранулі ў ваенную форму. Напэўна, каб было па-сапраўднаму «патрыятычна».

Дашкольнікам прачыталі лекцыю пра савецкія помнікі часоў Другой cусветнай вайны, паразмаўлялі з імі пра сімволіку «Кветкі Перамогі». Пра вайну, што ідзе цяпер у суседніх краінах, як заўсёды нічога не распавялі.

@365bel В Кореличах первоклассникам рассказывали о геноциде беларуского народа. В школе номер два городского поселка Кореличи для учеников 1Б класса провели информационный час «Никогда больше» с использованием пособий «Геноцид белорусского народа в годы Великой Отечественной войны». Пропагандистское пособие, оправдывающее вторжение СССР в Польшу предназначено для учеников 10-11 классов. #беларусь #школа #школаглазамишкольника #новостибеларуси ♬ original sound — 365bel

Дзецям, якія яшчэ нават не пайшлі ў школу, ужо пачалі расказваць пра прафесіі, што «запатрабаваныя ў раёне». Хаця, здаецца, да выбару першай працы ім яшчэ трэба пражыць нямала гадоў.

Па меркаванні пракурора Сяргея Булахава, мерапрыемства дапамагло дзецям пашырыць іх ўяўленні аб гісторыі беларускага народа і адчуць гонар за сваіх продкаў: «Дашкольнікі ганарацца сімваламі сваёй краіны і яе гісторыяй, і мараць стаць прадстаўнікамі тых прафесій, што бароняць правы і інтарэсы яе грамадзян».

На мерапрыемстве не абышлося без размоваў пра «генацыд беларускага народа ў часы Другой сусветнай і пасляваенны перыяд». Вядома, пра савецкія рэпрэсіі супраць беларусаў у тыя гады не згадалі.

Чытайце таксама: «Пра які генацыд ідзе гаворка?»: беларусы задалі нязручныя пытанні адміністрацыі Карэліцкай школы

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: