У Фэйсбуку Святланы Ціханоўскай здарыўся наплыў падазроных акаўнтаў

02.09.2025 19:53 Фото носит иллюстративный характер. Источник фото

Пад паведамленнем Ціханоўскай у ФБ пра працоўны візіт у Славенію рэзка павялічылася колькасць негатыўных рэакцый і абразлівых каментароў.
Читайте BGmedia в:

Журналістка BGmedia заўважыла падазроную актыўнасць вялікай колькасці акаўнтаў пад одной з публікацый лідаркі дэмакратычных сіл Святланы Ціханоўскай. У параўнанні з папярэднімі пастамі, пад ім адмоўных рэакцый значна больш, чым пазітыўных.

Вялікая хваля негатыву была заўважана пад публікацыяй Ціханоўскай пра яе працоўны візіт у Славенію.

Большасць акаўнтаў выглядаюць як боты: на многіх з іх практычна адсутнічае хоць якая асабістая інфармацыя. Пра многія з гэтых акаўнтаў немагчыма знайсці інфармацыю анлайн – ні па імёнах, ні па пазначаным месцы працы, калі яно ўказанае.

Читайте также: Брэсцкія дзяржСМІ без альтэрнатывы: афіцыйныя навіны замест грамадскіх праблем

Што прыкметна, істотная частка гэтых акаўнтаў маюць даўно неактыўныя ці закрытыя старонкі, але з публічнымі фатаграфіямі. У якасці месца паходжання у большасці з іх пазначаныя розныя гарады Літвы. Сярод актыўных акаўнтаў вельмі шмат жыхароў Літвы пенсіённага ўзросту, так і агулам жыхароў Расіі. Людзей, у якіх краінай пражывання пазначана Беларусь, у гэтай хвалі негатыўнай актыўнасці амаль няма.

Частка акаўнтаў адзначылася праз негатыўныя рэакцыі, іншыя – праз актыўнасць у каментарах. Некаторыя карыстальнікі пакідаюць абразлівыя паведамленні, а значная колькасць іншых ставіць ім падабайкі.

Читайте также: Барановичская районка «Наш край» упрекает жительницу райцентра за жалобу на медицину

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: