Гамяльчанка паказала правал на пешаходнай алеі і заявіла, што пасля змены кіраўніцтва горада праблемы сталі вырашацца павольней.
Як выглядае алея ў Гомелі. Скрыншот з відэа гамяльчанкі
У TikTok набірае папулярнасць ролік жыхаркі Гомеля, якая паказала небяспечны правал на пешаходнай алеі. Паводле яе слоў, яшчэ напярэдадні ў гэтым месцы былі праваленыя толькі дзве тратуарныя пліткі, а ўжо праз дзень утварылася значна большая яма.
Чытайце таксама: «Все для людей?». Гомельчанка раскритиковала эксперимент с автобусами №25 и №25а после изменения маршрута
На відэа бачна, што частка пліткі абвалілася, а з утворанай пустэчы ўжо пачало расці дрэўца. Побач няма ні агароджы, ні папераджальных знакаў.
Аўтарка роліка сцвярджае, што праблемай ніхто не займаецца.
@olik2286 Где бот для обращения !? Почему с новым мэром нет обратной связи как было с Приваловым!? Почему с новым мэром не становится лучше!? Почему убрали достойного человека (который действительно делал все для улучшения города)… #гомель #беларусь ♬ оригинальный звук — Olik
«Учора было павалена дзве пліткі, а зараз гэта… Нікому няма справы», — кажа яна.
Акрамя таго, гамяльчанка параўнала сітуацыю з часам, калі горадам кіраваў былы старшыня гарвыканкама Пётр Прывалаў.
«Дзе бот для зваротаў? Чаму з новым мэрам няма такой зваротнай сувязі, як была пры Прывалаве? Чаму з новым мэрам не становіцца лепш? Чаму прыбралі годнага чалавека, які сапраўды рабіў усё для паляпшэння горада?» — напісала яна.
Многія карыстальнікі адрэагавалі на сітуацыю з іроніяй.
Разам з тым частка карыстальнікаў не падтрымала словы аўтаркі роліка пра былога кіраўніка горада. Хтосьці згадаў тое, як узімку камунальныя службы горада не спраўляліся з наступствамі снегападаў. Іншыя – тое, як да яго было цяжка патрапіць на прыём.
Як вынікае з каментароў, звычайны ролік пра праваленую плітку стаў нагодай для абмеркавання таго, як у Гомелі змянілася камунікацыя паміж жыхарамі і гарадскімі ўладамі пасля змены кіраўніцтва.
Чытайце таксама: Пасля скаргі ў TikTok у Бабруйску пераставілі самакаты? Жанчына заявіла, што ў горадзе «навялі парадак»
В Беларуси создают реестр данных о питьевой воде. Смогут ли жители проверить ее качество?
Машинист Николай приехал в Чашникский район на уборку кукурузы, но столкнулся с неожиданной проблемой: в…
С 20 октября «четверка» пошла по новому маршруту с добавлением остановок. Рассказываем, как поедет транспорт…
На тэрыторыі Кіраўскага сельсавета нехта ўтварыў несанкцыянаваную звалку. Жыхары абураюцца: побач ёсць бясплатная пляцоўка для…
Люди жалуются, что из-за рыхлого песка скорая не проедет, а дети не могут безопасно дойти…
Местные жители засняли молодого человека, который дергал ручки авто на парковках, странно отвечал на вопросы…