У Гомелі звярнулі ўвагу, што фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы», які шмат год быў міжнародным, цяпер усё часцей пазначаюць як «рэгіянальны».
Тэатральны фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы”. Крыніца: homeldays.org
У тэатральным асяроддзі Гомеля абмяркоўваюць нечаканую трансфармацыю фестывалю «Славянскія тэатральныя сустрэчы». Форум, які дзесяцігоддзямі падаваўся як міжнародны, сёлета ў частцы афіцыйных матэрыялаў нечакана стаў «рэгіянальным».
Чытайце таксама: «Белая Вежа»: як адна з пастаноўшчыц фестывалю звязана з «расейскім светам»
На гэта звярнулі ўвагу мясцовыя акцёры і людзі, звязаныя з тэатральнай сферай. Асабліва на фоне таго, што ў расійскім Бранску гэты ж фестываль працягваюць называць міжнародным.
Сёлета ў гомельскай праграме ўдзельнічалі ў асноўным беларускія і расійскія тэатры. Украіна, якая была адным з сузаснавальнікаў форуму, у фестывалі ўжо даўно не ўдзельнічае.
Раней «Славянскія тэатральныя сустрэчы» збіралі калектывы не толькі з Беларусі, Расіі і Украіны, але і з Польшчы, Малдовы, Казахстана ды іншых краін. Цяпер жа геаграфія форуму прыкметна скарацілася.
Ніхто не ведае, які сайт у вашай краіне заблакуюць заўтра раніцай. Не чакайце, пакуль ваш інтэрнэт канчаткова ператворыцца ў пустыню. Будзьце гатовыя да любых забарон разам з BGlobalVPN.
Заставайцеся на сувязі. Спасылка на падключэнне BGlobal VPN — тут
Менавіта таму новая фармулёўка — «рэгіянальны фестываль» — выклікала ў часткі гомельцаў пытанні і іронію.
Адзін з прадстаўнікоў тэатральнага асяроддзя ў размове са «Штоднем» адзначыў, што сама назва выглядае нетыпова для Беларусі.
«У нас звычайна кажуць “абласны”, а не “рэгіянальны”. Гэта больш падобна на расійскую тэрміналогію. Таму і ўзнікаюць такія жарты: можа, мы ўжо рэгіён Расіі, проста яшчэ не ўсе пра гэта ведаюць», — адзначыў суразмоўца.
Паводле яго слоў, без удзелу Украіны фестываль страціў сваю першапачатковую канцэпцыю, якая калісьці будавалася на супрацоўніцтве трох суседніх краін.
Чытайце таксама: Сквер вырубили, голову Путина поставили. Как Гомель превращают в витрину «русского мира»
«Славянскія тэатральныя сустрэчы» былі створаныя ў 1989 годзе як супольны праект тэатраў Гомеля, Бранска і Чарнігава.
На працягу многіх гадоў форум называўся сімвалам культурных сувязяў памежжа. У ім удзельнічалі тэатральныя калектывы з розных краін Усходняй Еўропы, а сам фестываль лічыўся адной з галоўных культурных падзей рэгіёна.
Нават пасля 2014 года ўкраінскія тэатры яшчэ некаторы час прыязджалі на форум. Аднак пасля 2018-га іх удзел фактычна спыніўся.
Пасля поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны сама ідэя «славянскага адзінства», вакол якой будаваўся фестываль, фактычна страціла сэнс.
У выніку форум, які калісьці пазіцыянаваўся як міжнародная культурная пляцоўка трох краін, цяпер усё часцей успрымаецца як лакальная беларуска-расійская падзея — нават на ўзроўні афіцыйных фармулёвак.
Чытайце таксама: У Гомелі закрылі паркоўку каля Палаца водных відаў спорту дзеля праўладнага аўтамарафону
Пасля ролікаў у TikTok люкі каля дзіцячай пляцоўкі ў Чыжоўцы закрылі. Аднак мясцовая жыхарка сцвярджае,…
Беларусь зноў заняла першае месца сярод пакупнікоў расійскіх макаронных вырабаў. Акрамя гэтага, краіна актыўна закупляе…
У Беларусі асудзілі 21-гадовую Яну Галімскую з Пінска, якая некалькі гадоў вучылася ў Польшчы, а…
Беларуские правозащитники признали политзаключенными еще двух жителей Брестской области, осужденных по делам об «экстремизме».
Жительница Жабинки показала во что превратилась площадка с деревьями у сахарного завода. Кажется, все это…
Жыхарка Беларусі расказала ў TikTok пра мужчыну без прытомнасці ў электрычцы на Мінск і пра…