У Ельску ў адной з сярэдніх школ вучаніца шостага класа здзейсніла самагубства. Гэта трэці выпадак ва ўсёй Гомельскай вобласці за апошнія тыдні.
Чытайце таксама: У Гомелі вучань наклаў на сябе рукі пасля канфлікту з адміністрацыяй школы
Як стала вядома праваабронцам з Гомельскай «Вясны», вучаніца Сярэдняй школы №2 у Ельску скончыла жыццё самазабойствам. Гэта адбылося 19 снежня.
Яшчэ ноччу дзяўчына заходзіла ў сацсеткі, пра што сведчыла яе апошняя актыўнасць. А ўжо а 6-раніцы яе знайшлі павешанаю.
Гэта ўжо трэці вядомы выпадак падлеткавага суіцыду на Гомельшчыне за апошнія тыдні. Раней паведамлялася пра два самагубствы вучняў двух розных школ у Гомелі. У абодвух выпадаках трагедыі адбыліся пасля канфліктаў хлопцаў з адміністрацыямі школаў. Пакуль ні ў водным школьным кіраўніцтве не пракаментавалі сітуацыі, як і ў следчых органах.
Нагадаем, што афіцыйная статыстыка па самагубствах у Беларусі прыкладна з 2016 года не абнаўляецца. Як адзначаюць эксперты ў сферы адукацыі, праблему псіхалагічнага здароўя падлеткаў у краіне свядома замоўчваюць, каб пазбегнуць рэзанансу, «скандалаў» і дадатковых праверак.
Чытайце таксама: Самазабойствы школьнікаў у Беларусі: чаму школа не становіцца апорай для дзяцей
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: