Categories: Новости

У Гомельскай вобласці трэці выпадак самагубства школьнікаў

Праваабронцам стала вядома пра трагічны выпадак, які адбыўся ў Ельску. Вучаніца шостага класа наклала на сябе рукі. У школе ніяк не каментуюць сітуацыю.

Share

У Ельску ў адной з сярэдніх школ вучаніца шостага класа здзейсніла самагубства. Гэта трэці выпадак ва ўсёй Гомельскай вобласці за апошнія тыдні.

Чытайце таксама: У Гомелі вучань наклаў на сябе рукі пасля канфлікту з адміністрацыяй школы

Як стала вядома праваабронцам з Гомельскай «Вясны», вучаніца Сярэдняй школы №2 у Ельску скончыла жыццё самазабойствам. Гэта адбылося 19 снежня.

Яшчэ ноччу дзяўчына заходзіла ў сацсеткі, пра што сведчыла яе апошняя актыўнасць. А ўжо а 6-раніцы яе знайшлі павешанаю.

Гэта ўжо трэці вядомы выпадак падлеткавага суіцыду на Гомельшчыне за апошнія тыдні. Раней паведамлялася пра два самагубствы вучняў двух розных школ у Гомелі. У абодвух выпадках трагедыі адбыліся пасля канфліктаў хлопцаў з адміністрацыямі школаў. Пакуль ні ў водным школьным кіраўніцтве не пракаментавалі сітуацыі, як і ў следчых органах.

Нагадаем, што афіцыйная статыстыка па самагубствах у Беларусі прыкладна з 2016 года не абнаўляецца. Як адзначаюць эксперты ў сферы адукацыі, праблему псіхалагічнага здароўя падлеткаў у краіне свядома замоўчваюць, каб пазбегнуць рэзанансу, «скандалаў» і дадатковых праверак.

Чытайце таксама: Самазабойствы школьнікаў у Беларусі: чаму школа не становіцца апорай для дзяцей

Recent Posts

У пракуратуры Гомельскай вобласці пракаментавалі апошнія самазабойствы падлеткаў

За мінулы год у Гомельскай вобласці адбылося сем выпадкаў суіцыдаў сярод падлеткаў. Некаторыя — пасля…

06.02.2026

Прокуратура сообщила, что жители Дрогичинского района в морозы долго ждали дрова. У местной газеты другая версия

«Дрогичинский вестник» пишет, что благодаря дружному и сплоченному коллективу райтопсбыт работает ритмично и стабильно, получает…

06.02.2026

Витебляне снова без воды, тепла и света: хроника аварии на 1-й Пролетарской

В Витебске на 1-й Пролетарской жильцы остались без воды, отопления и света из-за аварии. Люди…

06.02.2026

Сямікласніца з Магілёўшчыны паскардзілася ў міліцыю на пабоі ад маці

На Магілёўшчыне 12-гадовая дзяўчынка заявіла ў міліцыю, што маці яе збіла. Канфлікт узнік з-за тэлефона…

06.02.2026

Ці можна пражыць на 10 рублёў за тыдзень? Беларуска падзялілася сваім досведам

Беларуска паказала ў TikTok, як падрыхтавала ежу на тыдзень усяго за 10 рублёў. Аднак многія…

06.02.2026

«Строят, а потом проблемы с арендаторами». Жители Барановичей спорят, нужен ли им в городе еще один торговый центр

На улице Профессиональной в Барановичах строят торговый центр. Местные жители считают, что время ТЦ уже…

06.02.2026