Жыхары аграгарадка Грэск Слуцкага раёна ўжо некалькі гадоў сутыкаюцца з праблемай: восенню ўзровень вады ў калодзежах на вуліцы Камсамольскай рэзка падае. Каб набраць ваду, людзям даводзіцца ехаць у іншы канец пасёлка.
Чытайце таксама: «Нічыйны люк» ці нагода для фармальнай адпіскі? У Слуцку камунальшчыкі прапанавалі жыхару самастойна залатаць дарогу
Мінчанка Наталля распавяла сайту SlutskGorod, што яе пажылыя бацькі жывуць у Грэску больш за 20 гадоў, але раней такой праблемы не было. Паводле яе слоў, вада знікае, калі адкрываюць шлюзы на меліярацыйных каналах побач з полем — гэта супадае з часам сельгасработ.

«Вады няма нават у возеры»
На вуліцы больш за сто дамоў, але свідравіны ёсць толькі ў нямногіх. Пры гэтым вада там моцна жалезістая і не падыходзіць нават для бытавых патрэб.
— У калодзежах вада чыстая, але летам мы рабілі аналізы — знайшлі кішэчную палачку, — кажа Наталля. — Людзям выдавалі пігулкі для ачысткі, але сэнсу мала, калі зараз вады амаль няма.
@365bel Брестчанам предложили сделать ремонт двора за свой счет: тем временем администрация напротив ремонтируется за государственный. Жительница Бреста пожаловалась в TikTok, что ее двор в историческом центре города не ремонтируют уже более 30 лет: во время капитального ремонта ямы просто засыпали асфальтной крошкой. Также по дворе нет тротуара — подъезд выходит прямиком на парковку. Когда жители дома обратились в исполком, им заявили, что у дома отсутствует придомовая территория и предложили сделать ремонт за свой счет. При этом в административном здании напротив кладут новую плитку за счет государства. #беларусь #брест #новостибеларуси #беларусьсейчас ♬ original sound — 365bel
«Прапануюць будаваць водаправод за свой кошт»
Жыхары неаднаразова звярталіся ў Слуцкі райвыканкам і КУП «Слуцкводаканал» з просьбай правесці ваду па вуліцы Камсамольскай. Але атрымалі адмову: сеткі не разлічаны на дадатковыя падключэнні, а будаўніцтва новай станцыі не плануецца.

Пазней людзям прапанавалі стварыць спажывецкі кааператыў і самастойна будаваць новую свідравіну і станцыю абезжалезвання.
— Гэта проста нерэальна для вёскі, — адзначае Наталля. — Людзі гатовы падвесці ваду да дамоў за свой кошт, але не могуць самі будаваць станцыю.
Жыхары сабралі больш за 30 подпісаў і адправілі калектыўны зварот у Мінаблвыканкам. Але пакуль рашэння няма. Людзі кажуць, што не збіраюцца здавацца і рыхтуюць відэазварот да Лукашэнкі.
Чытайце таксама: Событие века: в переулке Гагарина в Бресте впервые за многие десятилетия положили асфальт
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: