Categories: Новости

У Грузіі дзякуючы Раману Кісляку асудзілі ўдзельніка бойкі каля дэпартамента міграцыі

Каля будынка міграцыі адбыліся дзве бойкі. З гэтай нагоды беларускі праваабронца Кісляк падаў заяву ў паліцыю на ўзбуджэнне крымінальных справаў.

Share

Беларускі праваабронца Раман Кісляк працягвае назіраць за бяспекай каля Дэпартамента міграцыі ў Грузіі. Калі пад будынкам дзе збіраюцца міграцыі пачаліся бойкі, берасцейскі праваабаронца ўмяшаўся.

Чытайце таксама: Роман Кисляк: «Комитет ООН обязал Грузию не депортировать меня в Беларусь»

Раман Кісляк — пад часовай абаронай ААН

Раман Кісляк — вядомы праваабронца з Брэста. Ён удзельнічаў у акцыях супраць будаўніцтва Брэсцкага акамулятарнага завода. Пазней праз палітычныя рэпрэсіі ў краіне Раман быў вымушаны эміграваць. Так ён апынуўся ў Грузіі. Там ён стаў сузаснавальнікам і намеснікам старшыні «Беларускай дыяспары Аджарыі».

У новай краіне праваабронца падаваўся на міжнародную абарону, але атрымаў у ёй адмову па прычыне «пагроза нацыянальнай бяспецы», нягледзячы на тое, што ў Службе міграцыі прызналі, што ён адпавядае крытэрыям бежанца па Міжнароднай канвенцыі ААН «Аб статусе бежанцаў». У яго пратэрмінаваны беларускі пашпарт, і вяртацца на радзіму ён не можа праз рызыкі турэмнага заключэння.

Раней журналісты BGmedia пісалі пра тое, што праваабаронца намогся ад ААН часовай абароны ад дэпартацыі ў Беларусь, матывуючы гэта тым, што яна пагражае беларусам палітычным пераследам і катаваннямі. На сёння Раман працягвае знаходзіцца ў Грузіі і займацца адвакацыяй правоў беларусаў, што падаюцца на прытулак у краіне.

Раман Кісляк. Фота з асабістага архіву

Пра сітуацыю з беларусамі ў Грузіі

Як кажа сам Кісляк, пакуль ніводны беларус за апошнія 5 год не атрымаў станоўчага рашэння аб атрыманні міжнароднай абароны ў Грузіі. На момант 30 чэрвеня 2025 года такіх выпадкаў не зафіксавана. 86 беларусаў падавалі заявы на статус бежанцаў, 72 з іх атрымалі адмовы. 30 чалавек абскарджваюць свае справы ў судах.

Таксама вядомыя выпадкі недапуску беларусаў у краіну пасля «абнулення» (працэдура, калі замежнікі без ВНЖ пакідаюць Грузію да таго, як безвізавы перыяд падыходзяць да канца, і адразу туды ж вяртаюцца. Краінамі для «візарану» часта становяцца Арменія і Турцыя — рэд. BGmedia).

У верасні мінулага года ў краіну не ўпусцілі беларускага журналіста Андрэя Мялешку разам з дачкой. Частка сям’і засталася ў Грузіі. А ў 2023 сузаснавальніка «Беларускай дыяспары Аджарыі» Яўгена Гацака не пусцілі ў краіну пасля «візарану».

Інцыдэнт каля Дэпартамента міграцыі

Аднак цяпер падобныя праблемы ўзнікаюць не толькі ў беларусаў, але і ў іншых замежнікаў. Грузінскія ўлады мяняюць міграцыйную палітыку, што ўскладняе жыццё тым асобам, што падаюць заявы на прытулак.

Як Кісляк патлумачыў «Позірку», раней у Дэпартаменце міграцыі Грузіі была магчымасць атрымаць па пяць талонаў на дзень (дзе адзін талон даецца аднаму чалавеку), неабходных для замежнікаў, каб падаць сваю заяву на міжнародную абарону. А цяпер колькасць скарацілася да двух.  Гэта прыводзіць да канфліктаў і непаразуменняў сярод замежнікаў, хто стаяць у чарзе каля будынка. Бо жадаючых падацца на статус уцекача нашмат больш.

Нядаўна каля будынка Дэпартамента адбыліся дзве бойкі. З гэтай нагоды беларускі праваабронца Кісляк падаў заяву ў паліцыю на ўзбуджэнне крымінальных справаў.

Як кажа сам Раман, такое адбываецца не ўпершыню. У ходзе адной такой бойкі пацярпеў грамадзянін Украіны. У выніку была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 126 КК Грузіі «Гвалт». Рашэння наконт другой пакуль яшчэ не было.

На меркаванне Кісляка, МУС Грузіі і асобна паліцыя павінныя самі забяспечваць бяспечнае асяроддзе для тых, хто падаецца на прытулак. А талоны скарацілася перад увядзеннем новага закона, які робіць больш жорсткім правілы для ўсіх жадаючых атрымаць міжнародную абарону.

З пачатку дзеяння дакумента сістэма выдачы талонаў не працавала некалькі дзён. А цяпер на дзень рэгіструюць заявы чатырох ці шасці чалавек. Праваабронца спадзяецца, што пад канец кастрычніка сітуацыя нармалізуецца.

Чытайце таксама: Рэпрэсіі ў Брэсцкай вобласці працягваюцца. Стала вядома пра новых ахвяр рэжыму

Recent Posts

«Вярнулася ўжо “дармаедкай”»: беларуска расказала, як пасля выезду за мяжу ёй налічылі павышаную камуналку

Беларуска ў Threads заявіла, што пасля звальнення і паездкі за мяжу трапіла ў базу «не…

28.05.2026

Работников БМЗ призвали к экономии и предупредили об «информационной войне»

Руководство БМЗ в Жлобине на встречах с коллективом предупредило о возможных увольнениях и заявило о…

28.05.2026

«Мой шок в шоке»: почему круиз по Полесью стоит как Канары и для кого построили «Белую Русь»

Поплавать 7 дней по Брестской области за $1 000 с носа? Беларусы возмущены ценами на…

28.05.2026

«За што я плачу грошы?»: Беларус паскардзіўся ў TikTok на хуткасць інтэрнэту ад «Белтэлекама»

Мужчына ў TikTok паказаў хуткасць інтэрнэту ад «Белтэлекама». Яна аказалася значна ніжэйшай за заяўленую ў…

28.05.2026

«Скрытые полицейские» вместо нормальной дороги: как ремонт на Московской — Пионерской парализовал Брест

Обещали комфорт, а получили дорожный ад. На перекрестке Московской — Пионерской  срезали асфальт. В итоге…

28.05.2026

На территории детского сада в Мозыре были замечены собаки – местная жительница забила тревогу

Местная жительница рассказала, как на территории ясли-сада №37 на нее с дочкой набросились бездомные псы.

28.05.2026