У Хоцімску ўрачыста адкрылі мост па вуліцы Пралетарскай. Для гэтага арганізавалі асобную цырымонію з чырвонай стужкай, дзяржаўнымі сцягамі і фатаграфаваннем раённага кіраўніцтва.
Чытайце таксама: Як альтэрнатыва гандлёвым цэнтрам: у Мазыры моладзь аблюбавала адрамантаваны мост
Мерапрыемства ўключылі ў праграму святкавання Дня вызвалення Хоцімска і Дня горада. Прычым адкрыццё моста стаяла ў праграме першым пунктам — яшчэ да ўрачыстай цырымоніі каля брацкай магілы.
Мост стаў «бяспечным і камфортным»
Пра тое, што менавіта зрабілі на мосце, распавёў старшыня Хоцімскага райвыканкама Аляксандр Дзівакоў. У віншаванні з Днём вызвалення раёна і Днём горада ён адзначыў, што пасля рамонту мост стаў «бяспечным і камфортным».
Аднак на аб’екце не адбылося ані капітальнага рамонту, ані рэканструкцыі: на мосце правялі бягучы рамонт. Гэта важная дэталь: бягучы рамонт прадугледжвае планавыя работы для падтрымання збудавання ў працоўным стане.

Нягледзячы на гэта, завяршэнне звычайных рамонтных работ стала нагодай для асобнай урачыстай цырымоніі.
Спачатку — мост, потым — брацкая магіла
Адкрыццё моста не проста трапіла ў святочную праграму — яно апынулася ў ёй першым пунктам. Пасля цырымоніі на мосце ўдзельнікі накіраваліся на ўрачыстасць каля брацкай магілы.
На кадрах з адкрыцця кіраўніцтва раёна пазіруе на фоне дзяржаўных сцягоў, а прысутныя назіраюць за цырымоніяй і апладзіруюць.
Асноўным атрыбутам стала чырвоная стужка, якую перарэзалі пасля заканчэння рамонту.
Для свята ў Хоцімску, відаць, падыходзіць любая нагода — нават калі мост пасля рамонту не стаў новым, а толькі зноў стаў «бяспечным і камфортным».
Чытайце таксама: На веладарожцы ў Магілёве паставілі каменныя клумбы — не ўсе гараджане ў захапленні
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: