У калоніі «Воўчыя норы» (ПК-22) ўзмацніўся ціск на палітвязняў: ім выпісваюць спагнанні і абмяжоўваюць сустрэчы з блізкімі.
Ивацевичская колония №22, которую называют «Волчьи норы»
У івацэвіцкай калоніі «Воўчыя норы» (ПК-22) скончылася «кароткая адліга» ў адносінах да палітвязняў. Ціск на асуджаных выйшаў на новы ўзровень.
Чытайце таксама: «Назавіце, ад каго перадача»: у СІЗА Брэста палітзняволеным могуць адмаўляць у перадачах
Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што палітвязням масава выпісваюць вымовы і спагнанні па надуманых прычынах. Уздымаецца пытанне прысваення статусу «злосных парушальнікаў», што пазбаўляе іх права на сустрэчы і перадачы. Людзей усё часцей адпраўляюць у штрафны ізалятар (ШІЗА).
Калонія «Воўчыя норы» размешчана на базе былой савецкай вайсковай часткі ў Івацэвічах Брэсцкай вобласці. На сённяшні дзень у ёй знаходзіцца як мінімум 59 палітвязняў.
Акрамя таго, стала вядома, што ПК-22 пераходзіць на выкарыстанне расійскага прыкладання MAX для кантролю тэлефонных званкоў асуджаных.
Дадаткова праваабаронцы адзначаюць праблему з грашовымі пераводамі, якія не даходзяць да зняволеных палітвязняў. Сродкі, адпраўленыя з Расіі і іншых краін, застаюцца «падвешанымі» на некалькі месяцаў і не вяртаюцца адпраўнікам.
Фармальна «Пошта Расіі» працягвае аказваць паслугу, але асуджаныя не могуць фізічна атрымаць грошы, бо патрабуецца прад’яўленне пашпарта ў аддзяленні. Атрымоўваецца, што калі сям’я адпраўляе сродкі, палітвязні ПК-22 не могуць скарыстацца грашамі, што ўзмацняе іх залежнасць ад адміністрацыі калоніі.
Чытайце таксама: «Суд над нябожчыкам?»: беларусы не зразумелі працэсу па «генацыдзе беларускага народа»
У Гомельскай вобласці залатарнік ужо захапіў каля 300 гектараў зямлі. За інвазійную расліну на прыватным…
Будынак былога прафілакторыя і гасцініцы ў Оршы прадалі на аўкцыёне больш чым утрая танней за…
Беларуска рассказала, что грузовые поезда на станции Буйничи регулярно перекрывают единственный пешеходный переход. Власти предлагают…
Жительница Бреста заявила, что три недели из крана течет вода с резким запахом. После ее…
Пасля відэа з гранулятам, які камунальнікі сыпалі проста ў ваду, раённае медыя стала на бок…
У Смолевичского водохранилища появились бетонные ограждения. Власти объяснили причину, но жители спорят: это забота о…