У магілёўскай калоніі ПК-15 забароняць турэмнае адзенне, пашытае ў атэлье.
Чытайце таксама: У шклоўскай калоніі палітвязняў караюць за беларускую мову
З новага года ў калоніі ўвядуць новыя правілы, пра якія ўжо папярэдзілі асуджаных. Узамен на забарону робаў з атэлье, адміністрацыя папраўчай калоніі плануе адкрыць сваю краму турэмнага адзення на тэрыторыі турмы. Аднак плаціць за яе давядзецца самім родзічам асуджаных праз пералічэнне сродкаў на рахунак калоніі. Аб гэтым паведамляюць праваабаронцы і журналісты з MAYDAY.TEAM.
На дадзены момант ПК-17 забяспечвае вязняў пастаноўленым рэжымам камплектам адзенням, вядомым сваёй нізкай якасцю: паводле праваабронцаў, сінтэтычныя тканіны ўтвараюцца ў «шкляныя» ў халодны час, і «не дыхаюць» у спёку. Праз гэта родзічам зняволеных даводзілася замаўляць камплект робы ў некаторых атэлье, якія спецыялізуюцца на падобным адзенні. У саміх атэлье ведаюць правілы для кожнай калоніі і могуць вырабляць робы «пад ПК-15».
Важна адзначыць, што аналагічная забарона на робы з атэлье была ўведзена ў верасні ў шклоўскай ПК-17.
Хто з берасцейцаў застаецца ў зняволенні ПК-15
Нагадаем, што ў ПК-15 знаходзіцца сябр застрэленага сілавікамі Генадзя Шутава — Аляксандр Кардзюкоў. Менавіта ён быў сведкам забойства свайго сябра. Аляксандру прысудзілі 10 год калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па арт. 363 КК (Супраціў супрацоўніку міліцыі ці іншай асобе, што ахоўвае парадак) і арт. 139 (Забойства).

Мужчыну абвінавацілі ў замаху на забойства на ваеннага, што быў у грамадзянскім адзенні. Пацярпелым па справе выступіў сам забойца ягонага сябра. Аляксандр застаецца ў зняволенні больш за пяць год.
Чытайце таксама: У Гомельскай калоніі жанчыны застаюцца без магчымасці нармальных званкоў
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: