На скрыжаванні двух вуліц у Касцюковічах жыхары заўважылі вялікія звалкі смецця — проста побач з пустымі і чыстымі кантэйнерамі для адходаў.
Кот на кантэйнерах для смецця. Фота: "Голас Касцюкоўшчыны"
Адносна чыстыя кантэйнеры для бытавых адходаў і горы смецця вакол іх: парадокс, які ўжо стаў звыклым для жыхароў Касцюковічаў. З аднаго боку, вядома, што цвёрдыя камунальныя адходы рэгулярна вывозяцца на палігон, а кантэйнеры — акуратныя і пустыя. Але побач з імі пастаянна вырастаюць сапраўдныя «смеццевыя астравы». Адкуль яны бяруцца — пытанне, на якое пакуль няма адназначнага адказу.
Чытайце таксама: «Не будут люди возить мусор за 20 км»: почему жители Ивановского района выбирают лес вместо свалки
Тэма з’яўлення несанкцыянаваных звалак каля кантэйнерных пляцовак уздымаецца на старонках раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны» не ўпершыню. Аднак праблема застаецца нявырашанай.
Засмечанасць можна назіраць і на цэнтральнай вуліцы Ленінскай, і каля сярэдняй школы № 2, і ў іншых частках горада. Нягледзячы на пастаянную працу па навядзенні парадку, стыхійныя звалкі з’яўляюцца зноў.
Так, побач з пляцоўкай для збору камунальных адходаў на перасячэнні вуліц Пушкінскай і Першамайскай, літаральна за агароджай сярэдняй школы № 2, утварылася сапраўдная звалка: тут можна пабачыць і прывезенае лісце, і галіны дрэў, і будаўнічы смеццевы матэрыял, і апілкі, і нават аўтамабільны бампер. Пры гэтым самі кантэйнеры чыстыя — смецце з іх рэгулярна вывозяць супрацоўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Намеснік старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні будаўніцтва і ЖКГ, Аляксандр Сідарэнка, патлумачыў, што робіцца прычынай з’яўлення звалак.
– Нашыя грамадзяне безадказна ставяцца да пытанняў добраўпарадкавання. Кантэйнеры чыстыя, бо смецце адтуль вывозяць двойчы на тыдзень. Але вакол іх — сапраўдны хаос. Нагадваем, што раслінныя адходы трэба захоўваць на прысядзібным участку ў кампостных ямах. Пакуль асобы, якія ствараюць несанкцыянаваныя звалкі, не вызначаныя. Але ўжо разглядаецца пытанне аб усталяванні відэаназірання на гэтай пляцоўцы, каб вылічыць нядобрасумленных гаспадароў і пакараць іх рублём, бо словы, відавочна, не дапамагаюць. Дырэктару Касцюковіцкага жыллёва-камунгаса Прэснакову даручана да канца тыдня прыбраць звалку, а на наступным тыдні ўсталяваць камеры.
«Пакуль не зменіцца мысленне людзей і не ўзрасце экалагічная культура, праблема несанкцыянаваных звалак, відавочна, застанецца. Магчыма, толькі штрафы прымусяць некаторых гаспадароў адказней ставіцца да сваіх абавязкаў, — адзначае чыноўнік. — Ёсць надзея, што пасля ўсталявання камераў і пакарання некалькіх парушальнікаў праблема хаця б на гэтым участку будзе вырашана».
Чытайце таксама: Куды зніклі клумбы ў Белаазёрску? Адказ ЖКГ не зняў пытанняў
У Беларусі вэйпы забароненыя ў школах, а іх канфіскацыя можа суправаджацца штрафамі для бацькоў. Каментар…
В уходящем году вас заинтересовал мультфильм про Беловежскую пущу, интервью бывшей политзаключенной и ситуация на…
Чиновники рапортуют о росте зарплат и пенсий, но статистика конца года показывает тревожную картину. Посмотрели,…
Напоминание юриста о запрете подросткам до 16 лет находиться вне дома без взрослых во время…
Беларуска паказала, як арыгінальна падрыхтаваць застолле да свята, калі маеш абмежаваны бюджэт. Такі падыход не…
Брестский облисполком вновь назвал три главные достопримечательности региона. Выбор удивил: рядом с крепостью и пущей…