У адной з крамаў Дзяржынска жанчына набывала сабе мяса. Яна абрала грудку кураня-бройлера маркі «Дзяржынка», і вырашыла праверыць, ці сапраўды яно важыць амаль кілаграм, як пазначана на самім цэтліку. Відэа з «эксперыментам» яна выклала ў TikTok. Вынікі здзівілі многіх.
Чытайце таксама: «Радая, што не сцярпела». Як дзяўчына не дала сябе падмануць у краме
Пакупніца выявіла, што кантрольныя вагі паказваюць зусім іншую лічбу: 760 грамаў замест 900. Жанчына вырашыла звярнуцца ў інфармацыйны цэнтр крамы. Там ёй адказалі, што мяса могуць узважыць толькі па завадскім кодзе, нават калі ён не адпавядае рэальнай вазе. «І як быць у такой сітуацыі? Яе не могуць вярнуць на фабрыку, бо гэта апошні кавалак у краме. І будзе несправядліва, калі яго забярэ хто-небудзь, не ведаючы пра памылку», — абураецца жанчына.
@nastyacoffeein♬ оригинальный звук — Городская сплетница.
Што пра сітуацыю думаюць беларусы
Для многіх карыстальнікаў TikTok відэа аказалася карысным. Людзі пачалі разважаць, што загадзя ўзважваць мяса перад купляй — добры спосаб пазбегнуць пераплаты за прадукты.
- «Ніколі не ўзважваю фабрычныя ўпакоўкі. Атрымоўваецца, дарэмна?».
- «Не чакала такога ад “Дзяржынкі”».
- «Дзякуй. Цяпер буду ўзважваць. Мала таго, што кошты зашкальваюць, так яшчэ і вагу завышаюць. Раней за гэта прыцягвалі да адказнасці».
- «Гэта схаванае павышэнне коштаў!».
Іншыя людзі, акрамя завышэння масы прадукта, заўважылі чарговую праблему фірмы «Дзяржынка» — няправільнае захоўванне мяса.
- «Дзіўныя ўпакоўшчыкі. Выглядае так, нібыта з упакоўкі выцекла вада».
- «Гэтую грудку не мае сэнсу браць. І не толькі праз няправільную вагу, але яшчэ праз няправільнае захоўванне: уся ўпакоўка ўзнятая».
Для таго, каб пазбегнуць падобных выпадкаў, у каментарах беларусам параілі звяртацца да адміністрацыі крамы або ў суполку абароны правоў спажыўцоў.
Чытайце таксама: «Ябацька» здзівілася коштам на партрэты Лукашэнкі — ёй жорстка адказалі людзі
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: