Categories: Новости

У адной з беларускіх крамаў падманваюць пакупнікоў: жанчына паказала, як завышаюць суму за мяса

Жанчына падзялілася відэа, на якім бачна, як на цэтліку мяса пазначылі завышаную вагу. У сацсетках раяць уважліва правяраць цэтлікі перад пакупкай.

Share

У адной з беларускіх крамаў жанчына набывала сабе мяса. Яна абрала грудку кураня-бройлера маркі «Дзяржынка», і вырашыла праверыць, ці сапраўды яно важыць амаль кілаграм, як пазначана на самім цэтліку. Відэа з «эксперыментам» яна выклала ў TikTok. Вынікі здзівілі многіх.

Чытайце таксама: «Радая, што не сцярпела». Як дзяўчына не дала сябе падмануць у краме

Пакупніца выявіла, што кантрольныя вагі паказваюць зусім іншую лічбу: 760 грамаў замест 900. Жанчына вырашыла звярнуцца ў інфармацыйны цэнтр крамы. Там ёй адказалі, што мяса могуць узважыць толькі па завадскім кодзе, нават калі ён не адпавядае рэальнай вазе. «І як быць у такой сітуацыі? Яе не могуць вярнуць на фабрыку, бо гэта апошні кавалак у краме. І будзе несправядліва, калі яго забярэ хто-небудзь, не ведаючы пра памылку», — абураецца жанчына.

@nastyacoffeein♬ оригинальный звук — Городская сплетница.

Што пра сітуацыю думаюць беларусы

Для многіх карыстальнікаў TikTok відэа аказалася карысным. Людзі пачалі разважаць, што загадзя ўзважваць мяса перад купляй — добры спосаб пазбегнуць пераплаты за прадукты.

  • «Ніколі не ўзважваю фабрычныя ўпакоўкі. Атрымоўваецца, дарэмна?».
  • «Не чакала такога ад “Дзяржынкі”».
  • «Дзякуй. Цяпер буду ўзважваць. Мала таго, што кошты зашкальваюць, так яшчэ і вагу завышаюць. Раней за гэта прыцягвалі да адказнасці».
  • «Гэта схаванае павышэнне коштаў!».

Іншыя людзі, акрамя завышэння масы прадукта, заўважылі чарговую праблему фірмы «Дзяржынка» — няправільнае захоўванне мяса.

  • «Дзіўныя ўпакоўшчыкі. Выглядае так, нібыта з упакоўкі выцекла вада».
  • «Гэтую грудку не мае сэнсу браць. І не толькі праз няправільную вагу, але яшчэ праз няправільнае захоўванне: уся ўпакоўка ўзнятая».

Для таго, каб пазбегнуць падобных выпадкаў, у каментарах беларусам параілі звяртацца да адміністрацыі крамы або ў суполку абароны правоў спажыўцоў.

Чытайце таксама: «Ябацька» здзівілася коштам на партрэты Лукашэнкі — ёй жорстка адказалі людзі

Recent Posts

Квартира в Лунинце выгорела дотла из-за power bank

Пожар в многоэтажке в Лунинцe произошел из-за короткого замыкания power bank, оставленного на зарядке ночью.…

27.02.2026

«Если скажу то, что думаю, тиктоков на моем столе будет в раз 50–60 больше». Пархомчик высказался про жалобы в TikTok

Председатель Брестского облисполкома заявил, что каждый вопрос ставится на контроль, а снимается только после того,…

27.02.2026

«Почему ты еще тут?» Экс-политзаключенного брестчанина вынудили уехать и оставить маму, которая болеет онкологией

После выхода на свободу Виталию Черкасову не дали жить спокойно. Силовики начали проводить обыски и…

27.02.2026

«Дом брестского аиста» под угрозой: кто спасает символ Беларуси и почему центр могут закрыть

Ликвидация первого и единственного центра реабилитации аистов вызывает волну возмущения. Оказалось, землю забирают под строительство,…

27.02.2026

Двух бывших руководителей барановичского независимого издания Intex-Press приговорили к большим тюремным срокам

Брестский областной суд рассмотрел дело против Владимира Янукевича и Андрея Поколенко в закрытом режиме. Их…

27.02.2026

Сила TikTok и независимых медиа: жительница Витебского района заставила чиновников почистить дорогу в деревне

Сельчанка из Задубровского сельсовета добилась, чтобы дорогу в ее деревню наконец почистили. Жалоба в TikTok…

27.02.2026