акция БРСМ против курения

У Лунінцы для навучэнцаў каледжа правялі акцыю «Мяняй цыгарэту на цукерку»

18.11.2025 18:50 Акцыя супраць палення ў Лунінецкім каледжы. Источник фото

У Лунінецкім дзяржаўным аграрным каледжы навучэнцам і выкладчыкам распавялі пра шкоду палення. Чарговая «паказуха» ці карыснае мерапрыемства?
Читайте BGmedia в:

У Лунінецкім дзяржаўным аграрным каледжы адбылася акцыя «Мяняй цыгарэту на цукерку». Арганізатарам такой акцыі стаў мясцовы райкам БРСМ.

Чытайце таксама:  У Шклоўскім раёне мясцовыя дэпутаты збіралі буракі

Як тлумачаць самі арганізатары мясцоваму медыя, мэта акцыі — прымусіць навучэнцаў і выкладчыкаў каледжа задумацца аб шкодзе палення, каб яны абралі «найбольш карысны шлях». У ходзе мерапрыемства людзі, што паляць, аддалі свае цыгарэты ўзамен на цукеркі.

Акрамя гэтага, для ўдзельнікаў мерапрыемства правялі розныя актыўнасці і прачыталі лекцыі пра шкоду палення. Якія менавіта актыўнасці, мясцовае выданне не ўдакладняе.

@365bel В Орше устроили танцы с шестеренками под советскую музыку к открытию стелы трудовой славы. В Орше прошло торжественное открытие стелы трудовой славы, посвященной залпу «Катюши», «опираясь на патриотизм и традиционные семейные ценности». Группа людей с красно-зелеными полотнами и баннерами шестеренок в руках станцевали под советскую композицию «Время, вперед!». Сюрреализм происходящего поразил беларусов: «Какое страшное дежавю. Все под тревожную музыку страны, развалившейся по пути к коммунизму», «Стыдно смотреть на свою Оршу, где я прожила большую часть своей жизни», «На Северную Корею смахивает», «Секта какая-то?», «Тем временем шел 21 век», «Какой же лютейший кринж», — пишут пользователи в комментариях под видео. #беларусь #орша #новостибеларуси #кринж #витебск ♬ original sound — 365bel

Нагадаем, што ў Беларусі праводзіліся падобныя акцыі супраць ўжывання лаянкі. Яе удзельнікам — навучэнцам каледжаў і ўніверсітэтаў — прапаноўвалася замяняць лаянку на больш прыстойныя выразы. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Беларуская Праваслаўная Царква (БПЦ).

БПЦ, як і БРСМ, у цяперашні час выступае як інстытут падтрымкі аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі. Не зважаючы на карысны, з аднаго боку, сэнс акцый, гэта ўсё выглядае хутчэй як «паказуха» для справаздачаў. Як казаў Георгій Рой для BGmedia, акцыя дзеля акцыі — даволі савецкі падыход. Да яго часта прыбягаюць БПЦ і БРСМ, што не мае мэты вырашэння ўзнятых праблемаў, а толькі гучна заявіць пра іх вырашэнне.

Чытайце таксама: Праявы савецкай ментальнасці ці барацьба за маральнасць? У Беларусі праводзяць акцыю супраць «мацюкоў»

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: