У Магілёўскім раёне абвясцілі пра з’яўленне «новай-старой» мясцовай стравы — асянікі (таксама «асяны» ці «асенікі»).
Чытайце таксама: Чыноўніца з Лёзна запрасіла пытанні ў TikTok, але не адкрыла каментары на сваёй старонцы
Паводле публікацыі дзяржаўнага выдання «СБ Беларусь сегодня», улады нібыта прэтэндуюць на ўключэнне гэтай стравы ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO, звяртае ўвагу Магілёў.media.

Крыніцай інфармацыі ў матэрыяле «СБ» стала не экспертка ў сферы этнаграфіі ці кулінарнай спадчыны, а загадчыца сектара культуры Магілёўскага райвыканкама Наталля Гоманава, якая і называе страву «брэндам раёна».
Што такое асянікі паводле чыноўнікаў?
Як сцвярджае прадстаўніца райвыканкама, асянікі нагадваюць дранікі, але ў іх, акрамя бульбы, дадаюць:
- гарбуз,
- моркву,
- цыбулю,
- зеляніну — кроп, пятрушку.

Страва нібыта гатавалася ў вёсках раёна «даўно і паўсюдна». Аднак факты не супадаюць з заявай чыноўнікаў
У беларускіх кнігах нацыянальнай кухні асянікі не згадваюцца наогул. Больш за тое, мясцовыя жыхары, з якімі адмыслова пагутарылі падчас падрыхтоўкі матэрыялу, прызналіся, што ўпершыню чуюць пра такую «традыцыйную страву».
Мясцовая газета «Прыдняпроўская ніва» таксама піша з амаль поўнай упэўненасцю, што асянікі вось-вось трапяць у міжнародны спіс. Але адкуль такая ўпэўненасць, выданне не тлумачыць. Найбольш верагодна, што ініцыятыва цалкам сыходзіць з райвыканкама.
Падобныя «кулінарныя праекты» выглядаюць як тыповая спроба чыноўнікаў стварыць штучны культурны брэнд дзеля справаздачнасці і ўмоўных поспехаў рэгіёна.
Такія хітрыкі вядомыя ва ўсім свеце, але беларускія бюракраты ў гэтым нярэдка ідуць яшчэ далей — ствараючы “традыцыі”, пра якія не ведаюць нават самі мясцовыя жыхары.
Чытайце таксама: У Гомелі ў аддзеле выпечкі сеткавай крамы пакупнікі пабачылі прусакоў
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: