У Магілёве чарговы выпадак з няспраўным аўтобусам выклікаў абурэнне гараджан: у салоне не зачыняліся дзверы, а пасажырам давялося чакаць замену.
Автобусы в Бобруйск
Магілёўцы ўсё часцей выказваюць незадаволенасць станам гарадскога транспарта. Жыхары горада ў TikTok распавялі пра выпадак, калі на адным маршруце ў аўтобуса ўзнікла тэхнічная няспраўнасць і дзверы не зачыняліся належным чынам напрацягу дзесяці хвілінаў.
Чытайце таксама: Хейтэрскія акаўнты аўтобусаў — новы трэнд беларускіх зумераў: навошта іх ствараюць?
Кіроўца, як вынікае з відэа, ругаўся з людзьмі, але не збіраўся пускаць іх у транспарт для перавозкі. У гэтым выпадку пасажырам давялося чакаць іншы транспарт.
@spotter_mogileva Короче у автобуса не закрывались двери и люди сидели 10 минут и ругались с водилой, а потом подъехал другой автобус #могилев #чп #автобус #водитель #ругаються ♬ оригинальный звук — 🛤️spotter_mogileva🚆
У каментарах пад ролікам адзначыліся жыхары Магілёва. Яны звярнулі ўвагу на сур’ёзную праблему — недахоп сучаснага транспарта ў горадзе, адзначаючы, што сучасныя новыя аўтобусы часцей можна ўбачыць у раённых гарадах, тады як у самім Магілёве на лініі нярэдка выходзіць стары транспарт з паломкамі.
Вось, як магілёўцы пракаментавалі відэа:
Іншыя каментатары, у сваю чаргу, заўважылі, што нават з рэгіянальным транспартам Магілёва перыядычна ўзнікаюць тэхнічныя праблемы:
BGmedia неаднойчы звяртала ўвагу на скаргі беларусаў на грамадскі транспарт. Сярод частых прычынаў абурэння людзей — спазненні саміх аўтобусаў, перапоўненыя салоны, дзіры ў падлозе ці сценах, праз якія трапляе снег ці дождж, а таксама тэхнічныя паломкі.
Праблему заўважалі і ў самой сталіцы. Так, у Мінску ў салоне аўтобуса МАЗ-105 не працавалі пандусы для пасажыраў з інваліднасцю. Праз гэта адна жанчына, што знаходзілася ў інвалідным вазку не змагла патрапіць на транспарт. Аўтобус, як і ў выпадку з магілёўскім, адносіўся да старых мадэляў вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода (МАЗ). Гэта ўсё стала вядома з відэа ў TikTok, якім падзяліўся неабыякавы жыхар.
У відэа згадваецца мадэль МАЗ-105, і ў каментарах мінчане адзначаюць, што ў некаторых старых аўтобусах гэтага прадпрыемства — напрыклад, у частцы мадэляў МАЗ-3 — пандусы сапраўды могуць адсутнічаць або не выкарыстоўваюцца наогул.
Як вынікае са скаргаў беларусаў, праблемы няспраўнасці ў старых аўтобусаў тычыцца шматлікіх гарадоў: як Мінска з іншымі абласнымі цэнтрамі, так і рэгіёнаў.
Чытайце таксама: На аўтобусах Мінска заўважылі адсутнасць безбар’ернага асяроддзя
После гибели трех человек в Бресте гаишники провели рейды и отчитались о тысячах нарушений. Однако…
В МНС заявили, что сеть кофеен два года скрывала наличку и выплачивала зарплаты «в конвертах».…
Видео с берега Пины в Пинске вызвало тревогу в соцсетях. Пользователи обсуждают резкое обмеление реки…
По его словам, снаружи здание выглядит настолько заброшенным, что он сначала даже засомневался, работает ли…
В Бресте День ВДВ начался с громких взрывов и стрельбы. Одни горожане поддержали военных, другие…
Могилевчане обратили внимание на большие вазоны с цветами. По их мнению, гораздо логичнее было бы…