У Магілёўскім аблвыканкаме сабралі рэдактараў раённых газет і ідэолагаў, каб абмеркаваць працу СМІ ва ўмовах «інфармацыйнай вайны».
Сустрэча прадстаўнікоў раённых медыя Магілёўшчыны ў аблвыканкаме. Фота: mogilev-region.gov.by
У Магілёве адбыўся семінар-практыкум для галоўных рэдактараў раённых газет, прадстаўнікоў ідэалагічных аддзелаў і мясцовых чыноўнікаў, прысвечаны «актуальным пытанням арганізацыі працы СМІ». Паводле афіцыйнай версіі, галоўнай мэтай сустрэчы стала павышэнне прафесійнага ўзроўню рэгіянальных медыя ва ўмовах сучасных інфармацыйных выклікаў.
Чытайце таксама: Дзяржаўныя СМІ пачалі распаўсюджваць відэа з заклікамі да жанчын не рабіць аборты
На адкрыцці прадстаўніца аблвыканкама Вераніка Вільчык заявіла пра важнасць «праўдзівай і дакладнай інфармацыі», неабходнасць гібкасці рэдакцый і аператыўнага рэагавання на грамадска значныя падзеі.
Цэнтральнай тэмай сустрэчы стала супрацьдзеянне «дэструктыўнаму інфармацыйнаму ўздзеянню». Прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі тлумачылі ўдзельнікам механізмы распаўсюду маніпулятыўных матэрыялаў у інтэрнэце і распавядалі пра так званую «кагнітыўную вайну».
Асаблівая ўвага надавалася ролі рэгіянальных рэдакцый у фарміраванні «інфармацыйнага імунітэту» грамадства. Фактычна гаворка ішла пра тое, як дзяржаўныя мясцовыя медыя павінны хутчэй і больш арганізавана адказваць на альтэрнатыўныя інфармацыйныя патокі.
Чытайце таксама: Што кажуць «рэгіёнкі» і бацькі дзяцей пра школьнае харчаванне?
Асобны блок быў прысвечаны абноўленым нормам указа №630 аб рэагаванні на грамадска значную інфармацыю. Афіцыйна — гэта пра аператыўнасць і адказнасць. Аднак падобныя механізмы таксама ўзмацняюць магчымасці дзяржаўных СМІ хутка фармаваць патрэбны парадак дня вакол рэзанансных тэм, якія ўзнікаюць у незалежных медыя або сацыяльных сетках.
На практыцы гэта можа азначаць не толькі інфармаванне, але і больш сістэмную працу па нейтралізацыі нязручных сюжэтаў, заўважыла Магілёў.медыя.
Падчас семінара таксама прагучала праблема кадравага забеспячэння: моладзь неахвотна ідзе працаваць у раённыя газеты, а супрацоўнікі старэйшага пакалення паступова сыходзяць.
Гэта сведчыць пра больш глыбокі крызіс: дзяржаўная раённая прэса часта прайграе не толькі ў тэхналогіях, але і ў здольнасці быць актуальнай для новай аўдыторыі. На фоне падзення накладаў і развіцця сацсетак старая мадэль інфармацыйнай працы выглядае ўсё менш эфектыўнай.
Жыхары рэгіёнаў і без афіцыйных выданняў ведаюць пра мясцовыя праблемы — эканамічныя цяжкасці прадпрыемстваў, экалагічныя рызыкі, адток моладзі, сацыяльныя праблемы.
Менавіта таму галоўнае выпрабаванне для раённых СМІ — не толькі TikTok, Telegram або іншы інтэрнэт-кантэнт, а давер аўдыторыі. Калі дзяржаўныя медыя часта абмяжоўваюцца афіцыйнымі рэлізамі і агульнымі фармулёўкамі, гэта стварае разрыў паміж рэальнасцю, якую бачаць людзі, і яе афіцыйным апісаннем.
Яшчэ раней, у 2023 годзе прадстаўнікі беларускай улады прызнавалі, што раённыя газеты адстаюць у сучасных фарматах, дызайне і працы ў інтэрнэце. Аднак замест маштабнага абнаўлення акцэнт, як выглядае, па-ранейшаму робіцца на ідэалагічнай устойлівасці і супрацьдзеянні «маніпуляцыям».
Праз гэта падобныя семінары выглядаюць не толькі як спроба павысіць прафесіяналізм, але і як працяг палітыкі, у якой рэгіянальныя дзяржаўныя медыя застаюцца перадусім часткай дзяржаўнай прапаганды.
Чытайце таксама: На БТ заявілі, што ў Латвіі атрымліваюць «620 еўра» — беларусы і латышы не пагадзіліся
Жыхарка дома на Купалы-7 у Мінску заўважыла каля парку Горкага двух баброў і кажа, што…
Сацыялагічнае даследаванне паказала, што 59,4% беларусаў станоўча ацэньваюць мабільны інтэрнэт, але кожны трэці сутыкаецца з…
В Лунинецком районе скорректировали границы пяти сельских населенных пунктов. В некоторых случаях к ним присоединили…
174 вучні з дзевяці школ Аршанскага раёна паглядзелі стрым са зняволенымі, асуджанымі за наркатычныя злачынствы.…
Одни родители считают покупку расходников нормальной, другие спрашивают, почему за них нужно платить из своего…
Жители Бреста считают, что в городе есть проблемы, на которые можно потратить деньги, которые собираются…