Мост через реку

Як альтэрнатыва гандлёвым цэнтрам: у Мазыры моладзь аблюбавала адрамантаваны мост

14.11.2025 18:06 Мост у Мазыры. Ілюстратыўнае фота. Источник фото

У Мазыры адрамантаваны мост раптоўна стаў галоўнай гарадской славутасцю: тут гуляюць, фатаграфуюцца і проста правяраюць, ці не чарговая гэта паказуха.
Читайте BGmedia в:

Роўна тыдзень таму ў Мазыры адрамантавалі мост. З тых часоў ён паспеў сталь ўлюбёным месцам для многіх жыхароў горада. Як жартуюць самі людзі: «У горадзе яшчэ не прыдумалі гандлёвыя цэнтры, вось і даводзіцца бадзяцца па мосце».

Чытайце таксама: Мост для избранных: в Мозыре людей не пускали на открытие моста через Припять

Уначы на мосце ўключаюць святло. На мясцовым тэлебачанні распавялі, што пасля рэканструкцыі ён становіцца самым папулярным месцам для экскурсій і фотасэсій: «Многія паспелі ў яго закахацца».

@telekanalmozyr В длинные ноябрьские выходные мост стал самым популярным местом для экскурсий и фотосессий #телеканалмозырь #новостимозырь #мозырь #мост #хочуврек ♬ оригинальный звук — telekanalmozyr

Беларусы, з аднаго боку, радасна ўспрымаюць адкрыццё мосту. Для кагосьці такая падзея «робіць горад больш жывым»: «Прыязджали з мужам у Мазыр ў красавіку: так пуста і сумна было, нібыта ў Чарнобыль патрапілі. Зараз даведалася, што мост адкрылі. Хачу яшчэ раз з’ездзіць, каб пабачыць ужо жывы горад», — адзначаюць каментатары.

Іншыя ж, наадварот, не разумеюць, навошта рабіць з гэтага «падзею сусветнага маштабу». Некаторыя заўважылі, што святло ноччу ўключалі толькі ў першыя дні пасля адкрыцця — дзеля паказухі. А цяпер яго там убачыш далёка не кожную ноч.

  • «Чаму мост успрымаецца як божы дар?».
  • «Проста па БТ паказалі мост, вось людзі і сабраліся, каб праверыць: сказалі ім праўду, ці як заўсёды».
  • «Ужо сёння мост не свеціць!».
  • «Адна паказуха! Цяпер там няма ніякага асвятлення. Санта Барбара адпачывае!».
  • «Ліфт там працуе толькі для людзей з інваліднасцю. А сцежкі не закончылі рабіць».

    @v_ale4ka #беларусь #рекомендации #мозырь #мост #архитектура ♬ оригинальный звук — @v_ale4ka

Як вынікае з апошніх відэа ў TikTok, адрамантаваны мост, што свеціцца ўначы, сталі часта наведваць падлеткі. Адна з карыстальніц заўважыла, што некаторыя з іх пачалі лазіць па канструкцыі маста белага колеру і забруджваць яе сваімі ботамі: «Не прайшло і тыдню з адкрыцця мосту… Жаданне даць дзецям анучы ў рукі і прымусіць усё гэта змываць!», — піша яна ў сваім відэа. Пазней відэа было выдалена, але BGmedia захавала скрыншот.

мост в Беларуси испачкали
Скрыншот з выдаленага відэа ў TikTok

Іншыя людзі таксама звярнулі ўвагу на гэтую праблему: «Шостага чысла адкрылі… За выходныя так загадзілі смеццем пасля фотасэсій, што сорамна за горад», — пішуць яны ў каментарах.

Чытайце таксама: У Чэрнях узнагародзілі «заслужаных супрацоўнікаў сельгаспадаркі». Але забыліся пра звычайных працоўных

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: