Жыхар Мар’інай горкі паказаў, што адбываецца ў цэнтральнай раённай паліклініцы свайго горада. Па ягоных словах, чэргі на месцы налічваюць ад 70 чалавек, а для таго, каб атрымаць медыцынскую картку, трэба чакаць ажно дзве гадзіны.
Чытайце таксама: «Усё пад кантролем». Праўладныя медыя адмаўляюць чэргі ў капыльскай бальніцы
«Час лекуе. Мар’іна горка, стабільнасць. У 8.55 ты ў чарзе 74-ы. Перад табой 40 чалавек. Для таго, каб узяць картачку, трэба пачакаць гадзінкі дзве. І гэта толькі пачатак квеста», — распавядае з іроніяй мясцовы жыхар.
На відэа відаць вялікую колькасць людзей у чарзе ў рэгістратуру, так і ў кабінеты. Шмат з іх — людзі сталога ўзросту.
@belozorik.by #пуховичи #пуховичскиеновости #медицина #уровень #правительство @Пуховичи|Новости ♬ оригинальный звук — Сергей Белозоров
Нагадаем, што мясцовыя жахыры распавядалі пра падобныя выпадкі ў Капыльскай ЦРБ, аднак праўладныя медыя адмаўлялі гэтыя праблемы. Недахоп урачэй моцна адбіваецца на якасці медыцынскага абслугоўвання: праз яго ў розных гарадах павялічваюцца чэргі ў бальніцах і паліклініках, і нават зачыняюцца раддамы.
У Слуцку ў мінулым годзе стала вядома пра закрыццё радзільнага дома, а пазней — адзінага рэнтгенаўскага кабінета ў дзяржаўнай стаматалогіі. Апошні планавалася адкрыць нанова пасля праверак, аднак гэтага не зрабілі ў абяцаныя тэрміны.
Чытайце таксама: Не закрытие, а оптимизация: в Беларуси массово исчезают сельские больницы
Што пра сітуацыю думаюць мясцовыя жыхары
Самі жыхары Мар’інай горкі пагадзіліся з назіраннямі аўтара відэа. Многія ў каментарах заўважылі абсурднасць сітуацыі і адзначылі, што да рэгістратуры бывае нават складана датэлефанавацца.

- «Некалькі гадоў таму быў жудасны досвед наведвання гэтай установы… Патрэбна была даведка аб адсутнасці ўліку ў нарколага-псіхолага. Ледзь на ўлік не стаў пакуль даведку атрымаў».
- «Схадзіць у паліклініку — гэта цэлы подзвіг, а калі яшчэ здолеў узяць бальнічны з тэмпературай, гэта наогул нешта нерэальнае. Далей яшчэ лепш: даюць кучу аналізаў, і ты іх павінен паспець здаць, а прыём на наступны дзень гадзін у дзесяць раніцы. І калі на прыём прыйшлі без аналізаў, то бальнічны вам зачыняць, і ўсё роўна, як ты сябе адчуваеш. Гэта я кажу пра дзяжурных тэрапеўтаў, ва ўчастковых неяк прасцей».
- «Мар’інагорская паліклініка гэта жэсць. Не дай Бог туды патрапіць, як і ў бальніцу!».
- «Датэлефанавацца да іх гэтак жа сёння спрабавала, была 43 у чарзе: за 2 гадзіны на тэлефоне так і не датэлефанавалася».
- Трэба ўзяць талон у рэгістратуру, каб узяць талон да лекара (калі яны яшчэ засталіся), каб узяць кірунак на аналізы. Квэст яшчэ той», — жартуюць людзі.
Чытайце таксама: Слуцкі радзільны дом усё ж закрылі. Цяжарных з усяго раёна адвозяць у іншыя гарады
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: