Жыхар Оршы паказаў у TikTok, як выглядае гарадская паліклініка а восьмай раніцы. Яго здзівіла вялікая колькасць чалавек, што запоўнілі некалькі калідораў.
Чарга ў паліклініцы Оршы. Скрыншот з відэа ў TikTok
Аршанец узняў у сваім TikTok набалелую праблему для многіх рэгіёнаў — чэргі ў гарадской паліклініцы. На відэа, якім ён падзяліўся ў сваім акаўнце, відаць, што некалькі калідораў гарадской паліклінікі №1 былі запоўненыя людзьмі. Яны чакалі здачы аналізаў крыві.
Чытайце таксама: «Гэта толькі пачатак квэста»: У паліклініцы Мар’інай горкі вялікія чэргі
Як паведаміў сам мужчына, вялікія чэргі ўтварыліся ўжо а восьмай гадзіне раніцы. Сітуацыя моцна здзівіла аўтара відэа: «Рабяткі, як вы думаеце, што тут адбываецца? Гэта ўсе тут сядзяць і чакаюць, каб кроў здаць», — сказаў ён у роліку.
@siarheiyuliya #орша#поликлиника ♬ оригинальный звук — musicallytophit
У каментарах пад відэа з’явілася шмат каментароў. Некаторыя не пагаджаюцца з прэтэнзіямі аршанца, хтосьці выказвае спачуванне ўрачам за вялікую нагрузку. Знайшліся і жыхары рэгіёнаў, якія распавялі, як працуюць талоны на ўрачэй у дзяржаўных паліклініках: «А талон да лекара я брала 23 студзеня і толькі бліжэйшы быў на 12 лютага, можа патраплю. За такі час чакання талон можа і не спатрэбіцца чалавеку. Вось так», — распавядае жанчына.
BGmedia ўжо паведамляла пра аналагічныя сытуацыі ў рэгіёнах. Так, у паліклініцы Мар’інай горкі мясцовыя жыхары скардзіліся на вялікія чэргі нават пры спробе ўзяць медыцынскую карту на рэгістратуры. Беларусам бывае нават цяжка патрапіць на тэлефонную лінію рэгістратуры, на што звярталі ўвагу случчане.
Праблема дабралася і да сталіцы: чэргі заўважылі ў 13-й дзіцячай паліклініцы Мінска. Беларуска распавяла, што ў панядзелак раніцай яна прыйшла з дзіцем здаць кроў, але сутыкнулася з доўгай чаргой: да 10 раніцы ў рэгістратуры ўжо стаяла каля 20 чалавек. Пры гэтым працаваць у лабараторыі паспяваў толькі адзін лабарант.
Па словах дзяўчыны, галоўнага ўрача і іншых супрацоўнікаў на месцы не было. Мінчанка адзначыла, што да моманту яе звароту было ўжо 9.25, а прыём на аналізы заканчваўся праз 35 хвілін, і перад ёй у чарзе заставалася яшчэ 10 чалавек.
Важна адзначыць і іншую праблему: па ўсіх рэгіёнах масава закрываюцца радзільныя дамы, у тым ліку з-за недахопу медперсаналу. Ужо вядома пра закрыццё радзільнага дома ў Слуцку, а таксама бліжэйшых да яго гарадоў — Любані, Капылі. Радзільнае аддзяленне закрылі Калінкавічах, а таксама ў Хойніках і Вілейцы. Пад рызыкай закрыцця і радзільны дом у Камянцы. З-за гэтага парадзіхам даводзіцца ехаць у іншыя гарады, за дзясяткі кіламетраў ад дома.
Чытайце таксама: «Усё пад кантролем». Праўладныя медыя адмаўляюць чэргі ў капыльскай бальніцы
Горожане называют ситуацию абсурдной и показывают улицы, где вместе с «лежачими» остаются ямы и проблемы…
Старый туалет с выгребной ямой местные жители просили заменить еще весной. Теперь главный вопрос —…
Брэсцкі гарвыканкам заявіў, што цяперашнія электронныя табло не падтрымліваюць асобныя беларускія літары. Але ў грамадскім…
Жители Северного городка говорят, что по утрам и вечерам из-за запаха невозможно открыть окна. Предприятие…
Да абласных «Дажынак» у Шклове з’явіліся тэматычныя інсталяцыі. Сярод іх — бусел у металічнай канструкцыі,…
КГК сообщил о ремонте трех участков дороги Н-141. При этом райисполком и районная газета раньше…