рыжая лиса

У Паршына па вёсцы бегаюць шалёныя лісы. Улады не паабяцалі хуткага рашэння праблемы

04.12.2025 15:51 Ілюстратыўнае фота. Источник фото

Жыхары Паршына скардзяцца на шалёных ліс, якія нападаюць на сабак і катоў. Мясцовыя ўлады праблему выслухалі, але тэрмінаў яе вырашэння не назвалі.
Читайте BGmedia в:

У аграгарадку Паршына Горацкага раёна жыхары паведамілі пра небяспечную сітуацыю: па вёсцы бегаюць лісы з прыкметамі шаленства. Паводле сяльчанаў, драпежнікі кідаюцца на бяздомных сабак і катоў, якіх у населеным пункце даволі шмат.

Чытайце таксама: На трасе P28 лосі аблізвалі соль з асфальту: што адбываецца?

Праблему людзі агучылі падчас сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовай улады. У Паршына прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Максім Патапенка, кіраўнікі падраздзяленняў райвыканкама, а таксама старшыня Паршынскага сельвыканкама Д. Наумаў і кіраўніца спраў Т. Дубровіна. Сяльчане атрымалі магчымасць выказацца, аднак канкрэтных рашэнняў па праблеме ім не прапанавалі, піша Orsha.eu.

Пакуль старшыня райсавета даў даручэнне праводзіць з жыхарамі «выхаваўчую працу» аб правільным утрыманні хатніх жывёл, каб яны не станавіліся бяздомнымі. Паабяцалі таксама, што ў снежні ў Паршына плануюць прыезд службы адлову. Але пытанне з лісамі засталося адкрытым: адказу, як дзейнічаць пры іх з’яўленні або нападзе, не прагучала. Кіраўніцтва толькі абяцала «вырабіць алгарытм дзеянняў», хоць пра праблему было вядома загаддзя.

Раней падобны інцыдэнт адбыўся ў Баранавіцкім раёне. Жыхарка вёскі Савічы звярнулася ў міліцыю пасля таго, як агрэсіўная ліса спрабавала напасці на яе хатніх жывёл, у тым ліку на курэй. У тым выпадку праваахоўнікі адрэагавалі хутка і небяспечную жывёлу ліквідавалі. Але, як паказвае сітуацыя ў Горацкім раёне, тут аператыўнасці з боку ўладаў чакаць не даводзіцца.

Чытайце таксама: У Віцебску дрэва нахіляе плот прыватнага дома, але камунальнікі не бачаць праблемы

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: