Categories: Новости

У Паршына па вёсцы бегаюць шалёныя лісы. Улады не паабяцалі хуткага рашэння праблемы

Жыхары Паршына скардзяцца на шалёных ліс, якія нападаюць на сабак і катоў. Мясцовыя ўлады праблему выслухалі, але тэрмінаў яе вырашэння не назвалі.

Share

У аграгарадку Паршына Горацкага раёна жыхары паведамілі пра небяспечную сітуацыю: па вёсцы бегаюць лісы з прыкметамі шаленства. Паводле сяльчанаў, драпежнікі кідаюцца на бяздомных сабак і катоў, якіх у населеным пункце даволі шмат.

Чытайце таксама: На трасе P28 лосі аблізвалі соль з асфальту: што адбываецца?

Праблему людзі агучылі падчас сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовай улады. У Паршына прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Максім Патапенка, кіраўнікі падраздзяленняў райвыканкама, а таксама старшыня Паршынскага сельвыканкама Д. Наумаў і кіраўніца спраў Т. Дубровіна. Сяльчане атрымалі магчымасць выказацца, аднак канкрэтных рашэнняў па праблеме ім не прапанавалі, піша Orsha.eu.

Пакуль старшыня райсавета даў даручэнне праводзіць з жыхарамі «выхаваўчую працу» аб правільным утрыманні хатніх жывёл, каб яны не станавіліся бяздомнымі. Паабяцалі таксама, што ў снежні ў Паршына плануюць прыезд службы адлову. Але пытанне з лісамі засталося адкрытым: адказу, як дзейнічаць пры іх з’яўленні або нападзе, не прагучала. Кіраўніцтва толькі абяцала «вырабіць алгарытм дзеянняў», хоць пра праблему было вядома загаддзя.

Раней падобны інцыдэнт адбыўся ў Баранавіцкім раёне. Жыхарка вёскі Савічы звярнулася ў міліцыю пасля таго, як агрэсіўная ліса спрабавала напасці на яе хатніх жывёл, у тым ліку на курэй. У тым выпадку праваахоўнікі адрэагавалі хутка і небяспечную жывёлу ліквідавалі. Але, як паказвае сітуацыя ў Горацкім раёне, тут аператыўнасці з боку ўладаў чакаць не даводзіцца.

Шаленства — гэта вірусная хвароба, небяспечная і для жывёлаў, і для людзей. Яна перадаецца праз укус і паражае нервовую сістэму. У жывёлаў шаленства выклікае агрэсію, страты каардынацыі, неадэкватныя паводзіны. Для чалавека інфекцыя смяротная, калі не зрабіць своечасовую вакцынацыю пасля кантакту з хворым жывёлам. Таму любы выпадак падазроных паводзінаў дзікай ці хатняй жывёлы патрабуе тэрміновага звароту да спецыялістаў і ветэрынарнай службы — рэд. BGmedia.

Чытайце таксама: У Віцебску дрэва нахіляе плот прыватнага дома, але камунальнікі не бачаць праблемы

Recent Posts

Былую супрацоўніцу сельгасу накіравалі на псіхіятрычную экспертызу пасля скаргаў на парушэнні на ферме

Былая супрацоўніца «Авангард Ніва» сцвярджае, што пасля скаргаў на парушэнні яе затрымалі, а цяпер накіроўваюць…

03.03.2026

На адной з вуліц у Пінску вырубілі дрэвы: гэта выклікала спрэчкі ў гараджанаў

Пінчанка заўважыла, што вуліца 60 гадоў Кастрычніка засталася без дрэваў — таполі, што стаялі шмат…

03.03.2026

«Жить теперь точно интереснее». Брестчанка купила старый дом на хуторе и ведет блог об его восстановлении

На участке есть не только старый дом, но и два кирпичных строения 1990–2000-х годов. Плюсом…

03.03.2026

Вакансии от «Савушкина»: щедрое предложение или «средняя температура» по области?

В Бресте снова ищут работников для «Савушкина». Мы сравнили зарплаты с рынком и данными Белстата.…

03.03.2026

Паказуха ў Барысаве: у горадзе з помпай адкрылі друкарню

У Барысаве ўрачыста адкрылі фота-цэнтр з паслугамі ксеракопіі і фотаздымкаў. Беларусы бурна адрэагавалі ў сацсетках…

02.03.2026

«Какая там измена государству?» Что известно о деле Intex-Press, редакторы которого получили большие тюремные сроки

Режим Лукашенко проводит качественно новый этап репрессий, когда журналистская деятельность переносится в категорию преступлений против…

02.03.2026