У аграгарадку Красуліна жыхары скардзяцца на дрэнную дарогу, праз якую немагчыма ні прайсці ні праехаць. Нават гусі купаюцца ў лужах.
Дарога ў Красуліна. Скрыншот з відэа ў TikTok, палепшаны нейрасеткай ChatGPT
У аграгарадку Красуліна Горацкага раёна на вуліцы Азёрнай заўважылі праблемы з дарогай. Як вынікае з відэа ў TikTok, якім падзялілася адна з жыхарак пасёлка, уся вуліца літаральна патанула ў лужах.
Чытайце таксама: У Аршанскім раёне — новыя акты вандалізму на могілках. Улады маўчаць, а людзі абураныя
Жыхарка Ала кажа, што праз дарогу немагчыма ні прайсці ні праехаць. «Нават гусі купаюцца ў лужынах», – адзначае яна. Па словах Алы, жыхары аграгарадка неаднаразова звярталіся ў раённыя ўлады, каб вырашыць праблему з дарогай. Але безвынікова: са зменай надвор’я ўмовы на дарозе толькі пагоршыліся.
Таксама аўтарка відэа дадала, што пры сустрэчы з жыхарамі Красуліна ўлады абяцалі навесці парадак на вуліцы і нават пазначалі праблему ў сваіх нататках. Аднак, на думку самой жанчыны, «яны толькі рабілі выгляд, што працуюць». У сваім Tik-Tok акаўнце Ала папрасіла максімальнага распаўсюду відэа, бо звычайныя звароты не працуюць. Гэта не адзінкавы выпадак, калі беларусы шукаюць справядлівасці ў сацсетках.
@alla.ignatieva #хочуврекомендации #хочуврек #горкибеларусь #дляпродвижения #беларусь ♬ оригинальный звук — Alla Ignatieva
У каментарах пад відэа, як гэта часта бывае, знайшліся людзі з рознымі меркаваннямі. Некаторыя не ўбачылі ў праблеме нічога незвычайнага і перакананыя, што для вёскі такая дарога — норма:
Але іншыя лічаць, што сітуацыю трэба неадкладна вырашаць. Аўтарцы відэа параілі пісаць на рэспубліканскі партал 115.бел — той самы, які славіцца тым, што часта адхіляе скаргі беларусаў. Таксама прапанавалі звярнуцца ў тэлепраграму «Белорусское Времечко», якая, на думку некаторых, магла б дапамагчы. Іншыя ж паставіліся да гэтай ідэі скептычна, бо не вераць, што ўлады зробяць нешта без прымусу:
Адказваючы крытыкам, сама аўтарка роліка падрабязна патлумачыла, чаму людзі з вёскі не павінны маўчаць і мірыцца з несправядлівасцю:
«Як хтосьці яшчэ жыве ў каменным веку і згодны далей так жыць. Я жыву ў 21 стагоддзі, стагоддзі індустрыялізацыі і кампутарызацыі і хачу, каб назва майго аграгарадка адпавядала гэтаму часу. Нарадзілася, тут прайшло маё юнацтва, і вось выйшаўшы на пенсію, я не закінула бацькоўскі дом, як некаторыя, а па магчымасцях даглядаю за домам і прылеглай да яго тэрыторыяй. А пражываюць тут і карэнныя жыхары, і ўсе закінутыя дамы ўжо выкуплены — толькі ад кіраўніцтва раёна няма ніякай мінімальнай дапамогі. Вось так і паміраюць нашыя вёскі, вельмі шкада, сэрца крывёю абліваецца. А вёска ў добрым месцы размешчана, возера вялікае. Карацей, пытанняў шмат, ды ніхто не жадае слухаць», — кажа яна.
Чытайце таксама: «Чым такую лекаваць, лепш зрабіць новую»: У Барысаве грэйдэр разнес бруд да жыхароў вуліцы
Беларуская семья заплатила 5 600 рублей за неделю отдыха в премиальном санатории. Многие уверены: за…
Сям'я з Гомеля, якая ехала на адпачынак у Кабардзінку праз Бранск, сцвярджае, што на маршруце…
Пасля рамонту у адным з двароў Слуцка пешаходную дарожку проста засыпалі пяском. Жыхары паспрабавалі паскардзіцца…
ТВ «Пинск» объяснило, как получить разрешение на установку кондиционера. Однако обсуждение быстро переключилось на фасад…
За першае паўгоддзе 2026 года прамысловасць у Беларусі знізілася на 0,7%. Найлепшы вынік паказала Брэсцкая…
Грузінская паліцыя склала адміністрацыйны пратакол на беларускага праваабаронцу за незаконнае знаходжанне ў краіне. Ён павінен…