Мінчанін размясціў відэа, на якім паказаў, што адбылося з кранавай вадой пасля рамонтных прац. У каментарах кажуць пра наступствы аварыі.
Брудная вада ў Мінску. Скрыншот з TikTok
Беларус, што жыве ў сталіцы, апублікаваў відэа, на якім паказаў стан кранавай вады пасля рамонтных прац. Па ягоных словах, праблема ахапіла некалькі раёнаў Мінска.
Чытайце таксама: «Усё цячэ і капае са столі»: мінчанка два тыдні не можа дамагчыся рамонту з-за прарыву труб
На роліку відаць, што вада мае моцны іржавы колер, які нагадвае колер нафты. Сам аўтар кажа, што праблема закранула розныя раёны сталіцы: Цэнтральны, Фрунзенскі, Маскоўскі, Савецкі і Кастрычніцкі. «Як кажуць, пайшла вада гарачая», — іранізуе мужчына.
@mr.meat_minsk Как говорится : пошла вода горячая 🔥 #рекомендации #минск #беларусь #смешно #тренды ♬ оригинальный звук — Импровизация ❤️🔥
У каментарах пад ролікам сустрэліся розныя меркаванні. Адныя люді казалі, што падобная з’ява — частая пасля аварыі:
Нехта адзначыў, што такія сітуацыі ў Мінску здараюцца рэдка, у параўнанні з беларусаімі рэгіёнамі:
Дзеля справядлівасці, знайшліся жыхары Фрунзенскага раёна, якія зняпраўдзілі наяўнасць бруднай вады:
Але былі тыя, хто паскардзіўся на вельмі гарачую ваду: «Фрунзенскі раён: вада кіпень акно на праветрыванні», — пішуць мясцовыя жыхары.
Раней BGmedia пісала пра тое, што ў лістападзе мінулага года ў сталіцы здаралася такая ж праблема ў Партызанскім і Заводскім раёнах. Людзям даводзілася доўга зліваць брудную ваду, пакуль не пойдзе чыстая, тым самым пераплочваць за нагрэў іржавай вады.
Па афіцыйных звестках, яшчэ да канца 2025 года ў Беларусі планавалі увесці ў дзеянне 800 станцый па абезжалезванню вады. Пакуль невядома, ці паспелі рэалізаваць гэты амбіцыйны план. Аднак гэта не тлумачыць наяўнасць праблемы з якасцю вады ў сталіцы.
Чытайце таксама: Прохлада по поручению: Минэнерго спешно «закручивает батареи» после слов Лукашенко
За последние месяцы в Беларуси произошло несколько тревожных историй с летучими мышами — не от…
Пропагандисты называют предприятие успешным и динамично развивающимся. Оно «вносит весомую лепту в формирование экономического потенциала…
У Слуцку плануецца забудова новага мікрараёна. Афіцыйна заўваг ад жыхароў не паступіла, але ў сацсетках…
В августе 2021 года Александр Рогачук писал, что новая многоэтажка на улице Менжинского может органично…
Жительница деревни в Лиозненском районе пожаловалась в TikTok на непроходимую дорогу уже во второй раз.…
У Беларусі зафіксавалі новыя сутачныя рэкорды цяпла: у Пінску, Лепелі, Бярэзінскім запаведніку і Езярышчы тэмпература…