Пасля цыклону «Улі», што прынёс у краіну моцныя маразы, у розных гарадах Беларусі пасля халодных дажджоў пачалі замярзаць дарогі, цэлыя вуліцы, а таксама падземныя пераходы.
Чытайце таксама: Ці варта беларусам хвалявацца праз змены клімату? Адказвае эколаг
Праблему заўважылі ў многіх гарадах: ад Светлагорска да Магілёва. 27.01.2026 жыхарка Светлагорска выклала відэа ў TikTok, у якім паказала стан вуліцы ў раёне прыватнага сектара. На відэа відаць, што снег, што ляжыць на сцежках, цалкам утварыўся ў лёд і пакрыўся бляскам. Выглядае на тое, што вуліцу камунальнікі абмінулі, бо на ёй не бачна слядоў пяску, якім у Беларусі часта пасыпаюць небяспечныя для хадзьбы зоны.
@svetik_781030 #беларусь #светлогорск #2026 #зима #дождь ♬ Звенит январская вьюга — ANNA ASTI
Іншы жыхар Светлагорска паказаў, як выглядае дарога для транспарта ў горадзе і засцярог астатніх ад паездак: «Перад тым, каб кудысьці ехаць, лепш сто разоў падумайце», — адзначае мужчына. На роліку відаць, як ён выйшаў проста на дарогу — яна апынулася вельмі слізкай і небяспечнай як для простых людзей, так і для машынаў.
@kirilfibxpn #гололёд #беларусь🇧🇾 #дождь #зима2026 #реки ♬ оригинальный звук — Nadezhda&Sergey Kirilenko
Жыхарка Магілёва, у сваю чаргу, звярнула ўвагу ў TikTok на даўнюю праблему горада: у падземным пераходзе пад вуліцай Першамайскай і праспектам Міра уся падлога ўтварылася ў «суцэльны каток»: людзі спрабуюць вельмі асцярожна перасоўвацца, каб пазбегнуць падзення і траўмаў. Самі жыхары ў каментарах звярнулі ўвагу на тое, што падобная сітуацыя здаралася і ў мінулыя гады, аднак камунальныя службы не спяшаліся яе вырашаць.
@zatestilmogilev♬ оригинальный звук — Zatestilmogilev
У самім Гомелі мясцовыя таксама паскардзіліся на працу камунальных службаў, заўважыла медыя «Флагшток». Пакуль дарогі для транспарта выглядаюць апрацаванымі і бяспечнымі, ходнікі засталіся па-за ўвагай камунальнікаў, пішуць жыхары горада ў Threads. Карыстальнікі TikTok адзначылі, што такая ж праблема назіраецца і ў Гродна: «У нас, у Гродне, дарогі ўсё апрацаваны. А вось тратуары катастрофа», — піша жыхарка горада.

Што пішуць людзі ў каментарах
Пад рознымі ролікамі беларусы расказваюць, у якіх гарадах назіраецца аналагічная праблема з «каткамі»:
- «У Асіповічах такая ж сітуацыя».
- «У Ваўкавыску — жэсць».
- «У Маладзечна тое самае».
Не абышлося без крытыкі камунальных службаў:
- «Столькі гадоў гэтая праблема і вырашаць яе ніяк не збіраюцца. Спадзяюся, хоць у новай падземцы дадумаюцца звычайную плітку класці», — каментуе сітуацыю з падземным пераходам жыхар Магілёва.
- «Усё было б добра, калі б нашыя камунальнікі не шкадавалі рэагентаў на дарогу, і пясочка, на тратуары. Тады і зіма б не ўспрымалася так негатыўна. Зіма — гэта нармальна, а наступствы такога бардаку вельмі цяжкія».
Чытайце таксама: Ледяной дождь сковал Брест: город на льду, травмпункты — на пределе
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: