У шклоўскай калоніі №17 існуе неафіцыйная забарона на ўжыванне беларускай мовы палітзняволенымі. Але на гэтым ўціск не сканчаецца.
Яўген Меркіс. Фота: ПЦ "Вясна"
Былы палітвязень і журналіст Яўген Меркіс распавёў пра неафіцыйныя забароны для палітычных зняволеных у шклоўскай калоніі №17. Паводле яго слоў, вязням з прафілактычным улікам №10 (гэта значыць палітычным) забаранялася наведваць царкву, бібліятэку, спартзалу і стадыён.
Чытайце таксама: «З пустымі рукамі»: у жаночай калоніі ў Гомелі жанчынам забаранілі браць нават пракладкі
Як адзначае Меркіс у размове з праваабаронцамі «Вясны», гэтыя абмежаванні не былі афіцыйна зафіксаваныя, але дзейнічалі пастаянна. Адміністрацыя, па яго словах, баялася кантактаў паміж палітвязнямі і іншымі асуджанымі. Увесь вольны час яны маглі праводзіць толькі ў межах свайго атрада. Кнігі чыталі ўпотай — калі хтосьці з «белых» (звычайных вязняў) пакідаў іх у бараку.
Палітвязняў пазбаўлялі спатканняў, а нават дробныя парушэнні — напрыклад, незашпілены гузік — маглі стаць падставай для пакарання або траплення ў ШЫЗА. «Асноўны прынцып жыцця ў калоніі — зэк мусіць пакутваць і ўвесь час быць занятым», — кажа Яўген. Паводле ягоных словаў, вязняў прымушалі гадзінамі стаяць на праверках і выконваць бессэнсоўныя працы, «напрыклад, сеяць пясок».
Умовы харчавання былі вельмі сціплымі: бульба, кашы і рыбныя катлеты з косткамі. Садавіна і малочныя прадукты адсутнічалі цалкам, а ў краме дазвалялася траціць не больш за дзве базавыя велічыні ў месяц.
Меркіс падкрэслівае, што ў калоніі пануе пастаянны псіхалагічны ціск — абразы, правакацыі, забарона карыстацца беларускай мовай. Паводле яго, беларуская мова ўспрымаецца адміністрацыяй як праява грамадзянскай пазіцыі і можа прывесці да пакарання.
Сам журналіст правёў у штрафным ізалятары 16 сутак, з якіх 13 былі ў поўнай ізаляцыі: без матраца, у холадзе, без магчымасці адпачыць. «Некаторыя вязні ледзь не вар’яцелі ад адзіноты», — узгадвае ён.
Пасля вызвалення Яўген адзначае, што посттурэмны ціск у Беларусі не спыняецца: былыя палітвязні сутыкаюцца з праблемамі працаўладкавання, пастаяннымі праверкамі і кантролем. «Ты змяняешся настолькі, што, калі выходзіш на волю, ужо не ведаеш, кім быў раней», — прызнаецца Меркіс.
Чытайце таксама: У Брэсце пачаліся рэйды на пустуючыя дамы і аўтамабілі
У Бабруйску прытулак для 160 сабак мог страціць тэрыторыю пад вальерамі. За некалькі дзён на…
Жительница Кобрина после прогулки по лесу возле озера Каташи рассказала, что была неприятно удивлена состоянием…
Жыхары вуліцы Якуба Коласа ў Слуцку кажуць, што пасля дажджу выйсці з дому становіцца складана.…
У Слуцку сезон пакосу травы завяршыўся 1 кастрычніка, але на некаторых участках горада яе так…
После прежних обещаний завершить ремонт путепровода на Солнечной до конца года нынешние слова о проектной…
Анкету проводят в рамках проекта «Портрет беларуской женщины». Отказавшихся от участия требуют отдельно перечислять и…