Categories: Новости

На «Дажынках» у Шклове зрабілі карту Беларусі з каўбасы

На абласных «Дажынках» у Шклове паказалі карту Беларусі з каўбасы, сала і мясных рулетаў. Раней да свята горад упрыгожылі спрэчнымі інсталяцыямі.

Share

На абласных «Дажынках» у Шклове паказалі карту Беларусі, выкладзеную з каўбасы, сала і мясных рулетаў. На ёй пазначылі шэсць абласных цэнтраў і сельскагаспадарчае прадпрыемства «Александрийское» са Шклоўскага раёна.

Чытайце таксама: «Горад расцвітае мёртвымі кветкамі»: жыхары Калінкавічаў не ацанілі добраўпарадкаванне да «Дажынак»

Карта размешчаная на драўлянай аснове з выразанай назвай ААТ «Александрийское». Унутры контуру Беларусі раскладзеныя дзясяткі відаў мясных прадуктаў, а асобныя ўчасткі падзеленыя палоскамі зеляніны. Зверху кампазіцыю накрылі харчовай плёнкай, заўважыла «Магілёў.медыя».

@user3655939075300 #шклов #дожинки #октябрь #нарезка ♬ оригинальный звук — Добрый человек

На карце стаяць драўляныя таблічкі з назвамі Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Мінска, Магілёва і «Александрийского». Участак, прысвечаны гаспадарцы, упрыгожылі ружачкамі з мясных рулетаў. Таблічка з яе назвай па памеры не саступае мінскай.

ААТ «Александрийское» уваходзіць у аграхолдынг Кіраўніцтва справамі. Александрыя — родная вёска Аляксандра Лукашэнкі, дзе штогод праводзяць фестываль «Купалле». На сёлетніх «Дажынках» гаспадарку назвалі найлепшай у Магілёўскай вобласці па ўраджайнасці.

У ліпені 2026 года Лукашэнка таксама абяцаў зрабіць Шклоўскі раён узорным, каб яго можна было капіраваць па ўсёй краіне.

Бусел у клетцы і іншыя ўпрыгажэнні да свята

Напярэдадні свята ў горадзе фарбавалі фасады будынкаў, укладвалі новую плітку і ўсталёўвалі тэматычныя інсталяцыі каля прадпрыемстваў і ўстановаў.

Кожны калектыў рыхтаваў уласны арт-аб’ект. Раённая газета апісвала інсталяцыі як «асэнсаванае мастацкае выказванне», у якім адлюстраваліся вытворчыя традыцыі, прафесійны гонар і сувязь пакаленняў.

Адна з найбольш заўважных кампазіцый — белы бусел з распасцёртымі крыламі ўнутры металічнай канструкцыі, падобнай да глобуса. Птушка стаіць на жалезнай падстаўцы каля будынка з аранжавым фасадам. Канструкцыя складаецца з дуг, якія імітуюць мерыдыяны і паралелі, а звонку яе абрамляе вялікая дуга ў чырвона-зялёных колерах.

Бусел у «клетцы» ў Шклове. Фота: https://shklovinfo.by

Бусел — адзін з пазнавальных сімвалаў Беларусі, які асацыюецца з родным домам і вяртаннем. Таму яго размяшчэнне ў замкнёнай металічнай канструкцыі выглядае неадназначна: вобраз птушкі, якая звычайна асацыюецца са свабодай, аказаўся ўнутры метлічнай клеткі.

Раённая газета не тлумачыла сімвалічны сэнс гэтай кампазіцыі, таму невядома, ці закладвалі аўтары ў яе нейкі дадатковы змест.

Чытайце таксама: Бусел у клетцы. Так у Шклове ўпрыгожылі горад да «Дажынак»

Recent Posts

На войне пропал без вести плотник из Кобринского района, который кидал людей на деньги

Пока потерпевшие собирались для иска в суд, Андрей Свидунович уехал в Россию. В 2024 году…

13.10.2026

«Это сколько металлолома, сколько бабла». В деревне под Малоритой нашли «кладбище» советской техники

В соцсетях показали десятки брошенных под открытым небом грузовиков, тракторов и легковушек. Беларусы выяснили, чье…

13.10.2026

Помните украинцев, осужденных в Беларуси на 20 лет за «диверсию»? Теперь их объявили в розыск на родине

В Украине Сергея и Павла Кабарчуков в первый раз задержали в декабре 2022 года возле…

13.10.2026

«И так уже утки пешком ходят». Почему вода в Брестской крепости превратилась в болото

Задача дамб из щебня — искусственно удерживать воду в Мухавце, чтобы она не уходила слишком…

13.10.2026

«На пять человек однушку подарил?» Минчанка, попросившая у Лукашенко квартиру, показала жилье

Ангелина Каминская рассказала, как обустроит квартиру для семьи с тремя новорожденными дочерьми. Но беларусы не…

12.10.2026

В Брестской области адвокат стала судьей, а судье из санкционного списка ЕС продлили полномочия

Летом 2023 года Геннадия Кудласевича включили в санкционный список Евросоюза из-за судебных решений по политически…

12.10.2026