У ходзе рэйдаў у школьных сталовых пракуратура выявіла шмат парушэнняў, у прыватнасці санітарных нормаў. Як высветлілася, гэта не адзінкавы выпадак.
Гнілые памідоры ў адной са школаў Бабруйска. Фота: Генеральная пракуратура РБ
У Беларусі працягваюцца рэйды па сталовых у адукацыйных установах. Гэтым разам яны не абмінулі школы ў Бабруйску.
Чытайце таксама: Рэйды па школах і сацустановах: супрацоўнікі аховы спыняюць крадзяжы прадуктаў
Рэйды праводзіць пракуратура разам са спецыялістамі тэрытарыяльных цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі.
У адной са школ Бабруйска падчас рэйду выявілі сур’ёзныя парушэнні: у сталовай знайшлі шмат сапсаваных прадуктаў. Сярод іх – пратэрмінаваныя крупы, паўгнілая гародніна. У рэшце няякасную прадукцыю ўтылізавалі.
Але на гэтым парушэнні не сканчаюцца. Сярод іншага спецыялісты выявілі, што агучанае меню як у гэтай, так і іншых школах, не адпавядае рэальнаму стану рэчаў: у сталоўках адсутнічала папярэдне зацверджаная разнастайнасць страваў.
@365bel Беларусы заметили брак в молоке — сразу у двух производителей. Жительница Кобрина поделилась отзывом о молоке от «Минской марки». По ее словам, качество продукта оставляет желать лучшего: несмотря на действующий срок годности, молоко имеет горький вкус и выраженный неприятный запах. Еще одна беларуска показала, что на дне пакета молока «Молочный мир» виден черный осадок. На опубликованных Натальей фотографиях показано, что срок годности продукта ещё не истёк, однако на дне уже появляются признаки порчи. В комментариях пользователи сходятся во мнении, что беларуская молочная продукция в последнее время сильно испортилась. Люди объясняют это «импортозамещенными» ингредиентами и тем, что более качественные партии отправляются на экспорт. #беларусь #новостибеларуси #продуктыбеларусь #минск #брест ♬ original sound — 365bel
Акрамя гэтага, супрацоўнікі сталовых не выконвалі належным чынам вытворчы кантроль, так і санітарна-эпідэміялагічныя нормы. Таксама спецыялісты заўважылі, што кухары выкарыстоўвалі дэфармаваны кухонны інвентар, у тым ліку посуд з расколінамі. А тэхналагічнае і халадзільнае абсталяванне не атрымоўвала своечасовага рамонту.
Праблема харчавання ў школах уздымалася яшчэ ў кастрычніку, калі Дзяржкантроль выявіў шэраг парушэнняў у сталовых па ўсёй краіне. Пасля гэтага ў Мінадукацыі нават прапанавалі, каб кіраўнікі школ асабіста спрабавалі катлеты і іншыя стравы, якія падаюцца вучням.
Падчас праверак выяўляліся прыкрыя факты. У шэрагу навучальных ўстаноў да таго ж захоўвалі сапсаваныя прадукты, а частка прыгатаваных страў — да 40% — проста адпраўлялася ў смецце. Як адзначаецца ў справаздачах, частку парушэнняў ліквідавалі адразу падчас праверак, аднак кантроль за харчаваннем у школах працягнецца.
Чытайце таксама: «Гэта трэш!»: Жыхарка Кобрына паскардзілася на якасць малака ад «Мінскай маркі»
В TikTok областной газеты «Заря» появился комментарий чиновницы по поводу резонансной истории о Доме брестского…
В деревне Видоки Верхнедвинского района аварийная водонапорная башня оставила жителей без воды. Скот с фермы…
Житель Ляховичей лишился золотой цепочки после поездки со знакомой. Украшение оказалось в ломбарде. Узнали, что…
«Пастаўскі край» писал, что проблему можно решить наведением порядка на автовокзале. Тогда интернет станет площадкой…
Былая супрацоўніца «Авангард Ніва» сцвярджае, што пасля скаргаў на парушэнні яе затрымалі, а цяпер накіроўваюць…
Пінчанка заўважыла, што вуліца 60 гадоў Кастрычніка засталася без дрэваў — таполі, што стаялі шмат…