У Год добраўпарадкавання ў Слуцку з помпай адкрылі новую пляцоўку для заняткаў спортам. Аднак у случчан узніклі да яе пытанні.
Чытайце таксама: «Поставили для отмазки!»: на госТВ с помпой показали новую спортплощадку в поселке Столинского района
На фатаздымках з адкрыцця можна пабачыць толькі нядаўна ўсталяваную спартовую пляцоўку, якая разлічана для падлеткаў. Спонсарам пляцоўкі стала кампанія «Ясна Белтэлекам». Аб падзеі паведамілі ў мясцовым ЖКГ.
Пляцоўка адносна невялікага памеру, але ўжо стала нагодай для свята з шарыкамі. ЖКГ апублікавала фатаздымкамі ў сваім Telegram-канале.
Пляцоўка адносна невялікага памеру, але ўжо стала нагодай для свята з шарыкамі. Фатаздымкамі з праваздачы апублікавала мясцовае ЖКГ. Яны назвалі пляцоўку «тэрыторыяй шчасця», дзе дзецям будзе бяспечна граць. Аднак самі случчане з гэіым не згодныя.

Што вызвала пытанні ў людзей?
У мясцовых навінавых каналах случчане выказалі незадаволенасць пляцоўкай.
- «Прабачце, але такога жаху я ніколі не бачыў. Той момант, калі зроблена не проста на “адчапіцеся”, а дзеля наглядна-паказальнага жаху».
- «Я без мацюкоў на гэтае страхоцце глядзець не магу».
- «Чарговая паказуха. Ім бы даць пакатацца на гэтай пляцоўцы, каб хтосьці ляснуўся з яе разок».
Калі прыгледзецца да фатаздымкаў, можна заўважыць, што горка для пампавання прэсу ўсталяваная без выканання бяспекі. На самым пачатку, дзе мусіць месціцца галава, па двух баках знаходзяцца дзве металічныя загваздкі. Ёсць рызыка траўмаў для галавы. Агульны памер пляцоўкі таксама надта маленькі, каб рабіць з гэтага нейкую святочную падзею, што і выклікала абурэнне ў людзей.
Аднак, на самай справе, гэта не адзіныя недахопы. Цвёрдыя элементы пляцоўкі не маюць ахоўных накладак або мяккіх пакрыццяў. На сучасных спартыўных і дзіцячых пляцоўках звычайна выкарыстоўваюць гумовыя або пластыкавыя дэталі, якія зніжаюць рызыку траўмаў. Тут жа канструкцыі выглядаюць занадта жорсткімі і нязручнымі для бяспечных заняткаў спортам.
Чытайце таксама: «Вы же тут живете»: в Бобруйске обращение мастера ЖЭУ вызвало шквал сарказма
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: