Categories: Новости

У Слуцку ўрачыста адкрылі спартовую пляцоўку. Але ў мясцовых да яе ўзніклі пытанні

Случчане заўважылі, што адкрыццё пляцоўкі зрабілася для чарговай «паказухі». У ЖКГ яе назвалі «тэрыторыяй шчасця».

Share

У Год добраўпарадкавання ў Слуцку з помпай адкрылі новую пляцоўку для заняткаў спортам. Аднак у случчан узніклі да яе пытанні.

Чытайце таксама: «Поставили для отмазки!»: на госТВ с помпой показали новую спортплощадку в поселке Столинского района

На фатаздымках з адкрыцця можна пабачыць толькі нядаўна ўсталяваную спартовую пляцоўку, якая разлічана на падлеткаў. Спонсарам яе стала кампанія «Ясна Белтэлекам». Аб падзеі паведамілі ў мясцовым ЖКГ.

Пляцоўка адносна невялікага памеру, але ўжо стала нагодай для свята з шарыкамі. У ЖКГ пляцоўку назвалі «тэрыторыяй шчасця», дзе дзецям будзе бяспечна граць. Аднак самі случчане з гэтым не згодныя.

Спартпляцоўка ў Слуцку. Фота: ЖКГ г. Слуцка

Што выклікала пытанні ў людзей?

У мясцовых навінавых каналах случчане выказалі незадаволенасць пляцоўкай.

  • «Прабачце, але такога жаху я ніколі не бачыў. Той момант, калі зроблена не проста на “адчапіцеся”, а дзеля наглядна-паказальнага жаху».
  • «Я без мацюкоў на гэтае страхоцце глядзець не магу».
  • «Чарговая паказуха. Ім бы даць пакатацца на гэтай пляцоўцы, каб хтосьці ляснуўся з яе разок».

Калі прыгледзецца да фатаздымкаў, можна заўважыць, што горка для пампавання прэсу ўсталяваная без выканання бяспекі. На самым пачатку, дзе мусіць месціцца галава, па двух баках знаходзяцца дзве металічныя загваздкі. Ёсць рызыка траўмаў для галавы. Агульны памер пляцоўкі таксама надта маленькі, каб рабіць з гэтага нейкую святочную падзею, што і выклікала абурэнне ў людзей.

Драўляная горка для пампавання прэсу. Фота: Слуцкі ЖКГ

Аднак, на самай справе, гэта не адзіныя недахопы. Цвёрдыя элементы пляцоўкі не маюць ахоўных накладак або мяккіх пакрыццяў. На сучасных спартыўных і дзіцячых пляцоўках звычайна выкарыстоўваюць гумовыя або пластыкавыя дэталі, якія зніжаюць рызыку траўмаў. Тут жа канструкцыі выглядаюць занадта жорсткімі і нязручнымі для бяспечных заняткаў спортам.

Чытайце таксама: «Вы же тут живете»: в Бобруйске обращение мастера ЖЭУ вызвало шквал сарказма

Recent Posts

Аршанка патрабуе ад Расіі выплаты за забітага на вайне бацьку, які не плаціў аліменты

30-гадовая жыхарка Оршы заявіла, што будзе дамагацца выплат ад Расіі за загінулага на вайне бацьку,…

17.01.2026

У краме «Капеечка» пакупнік заўважыў, як пераважваюць сыр

Беларус падзяліўся ролікам, на якім паказаў, як у вядомай краме падманваюць пакупнікоў. Кантрольныя вагі паказалі…

17.01.2026

Брестский горисполком с четвертой попытки решил проблему с вывозом мусора. Узнали, какое предприятие этим займется

На три тендера брестских чиновников так никто и не откликнулся. Четвертый был на ту же…

17.01.2026

«Глаза» на автобусе в Барановичах: безобидная шутка или нарушение ПДД?

 На остановке в Барановичах заметили автобус с «глазами». В комментариях заговорили о безопасности и законе.

17.01.2026

Беларуске не понравилось ехать в мороз на поезде из Бреста в Полоцк. Нашлись маршруты еще хуже — со снегом в тамбуре

По словам девушки, пассажиры подходили к проводнику за одеялами, но оказалось, что взять их могут…

16.01.2026

«Снег у салоне»: жыхары Мазыра скардзяцца на дзіркі ў грамадскім транспарце

Жыхары Мазыра скардзяцца на старыя аўтобусы з дзіркамі ў салоне. У сацсетках абмяркоўваюць якасць транспарту…

16.01.2026