Случчане заўважылі, што адкрыццё пляцоўкі зрабілася для чарговай «паказухі». У ЖКГ яе назвалі «тэрыторыяй шчасця».
Спортпляцоўка ў Слуцку. Фота: ЖКГ Слуцка
У Год добраўпарадкавання ў Слуцку з помпай адкрылі новую пляцоўку для заняткаў спортам. Аднак у случчан узніклі да яе пытанні.
Чытайце таксама: «Поставили для отмазки!»: на госТВ с помпой показали новую спортплощадку в поселке Столинского района
На фатаздымках з адкрыцця можна пабачыць толькі нядаўна ўсталяваную спартовую пляцоўку, якая разлічана на падлеткаў. Спонсарам яе стала кампанія «Ясна Белтэлекам». Аб падзеі паведамілі ў мясцовым ЖКГ.
Пляцоўка адносна невялікага памеру, але ўжо стала нагодай для свята з шарыкамі. У ЖКГ пляцоўку назвалі «тэрыторыяй шчасця», дзе дзецям будзе бяспечна граць. Аднак самі случчане з гэтым не згодныя.
У мясцовых навінавых каналах случчане выказалі незадаволенасць пляцоўкай.
Калі прыгледзецца да фатаздымкаў, можна заўважыць, што горка для пампавання прэсу ўсталяваная без выканання бяспекі. На самым пачатку, дзе мусіць месціцца галава, па двух баках знаходзяцца дзве металічныя загваздкі. Ёсць рызыка траўмаў для галавы. Агульны памер пляцоўкі таксама надта маленькі, каб рабіць з гэтага нейкую святочную падзею, што і выклікала абурэнне ў людзей.
Аднак, на самай справе, гэта не адзіныя недахопы. Цвёрдыя элементы пляцоўкі не маюць ахоўных накладак або мяккіх пакрыццяў. На сучасных спартыўных і дзіцячых пляцоўках звычайна выкарыстоўваюць гумовыя або пластыкавыя дэталі, якія зніжаюць рызыку траўмаў. Тут жа канструкцыі выглядаюць занадта жорсткімі і нязручнымі для бяспечных заняткаў спортам.
Чытайце таксама: «Вы же тут живете»: в Бобруйске обращение мастера ЖЭУ вызвало шквал сарказма
Жители Иваново обсуждают в соцсетях проработку нового маршрута автобуса. Некоторые рады самому факту, другие предлагают…
Госиздания Гомельской области стали активно приглашать подписчиков в российский мессенджер Max. Это совпало со слухами…
В доме и квартирах зафиксировали повышенную влажность, некачественное примыкание кирпичных перегородок, неровности стен, откосов и…
Власти и госСМИ спешат объявить потоп на фермерском хозяйстве фейком. Хотя сами фермеры подтверждают: вода…
ДФР КГК подозревает собственников бизнеса в уклонении от уплаты налогов, продаже продукции по заниженной стоимости…
Інспекцыя прыродных рэсурсаў знайшла экалагічныя парушэнні на прадпрыемствах Слуцкага раёна. Раней жыхары Слуцка скардзіліся на…