ямы на асфальтированной дороге

У Слуцку чарговая праблема з дарогамі. Гэтым разам на новым асфальтавым пакрыцці

23.11.2025 07:37 Ілюстратыўнае фота. Фота мясцовых жыхароў. Источник фото

Жыхар Слуцка распавёў пра праблему, якую заўважыў на вялікай вуліцы горада. Новага дарожнага пакрыцця, як у анекдоце, «засталося на тры дні».
Читайте BGmedia в:

У адным з мясцовых каналаў жыхар Слуцка падзяліўся праблемай, якая зноў узнікла на галоўнай вуліцы горада — вуліцы Леніна. Пасля нядаўняга рамонту ад асфальтавага пакрыцця практычна нічога не засталося.

Чытайце таксама: Чарговая паказуха: у Слуцку здымалі свежы асфальт, каб раскласці яго па новых метках

Зусім нядаўна на тым жа месцы рабілі рамонт. Але зрабілі з такіх матэрыялаў, што праблема з’явілася наноў. Як заўважыў сам мужчына, дарогі хапіла не надоўга. Таксама ён дадаў, што пакідаў заяўку ў 115.бел, але яе там адхілілі.

ямы на асфальте
Дарога на вул. Леніна. Фота мясцовага жыхара

Навіна моцна абурыла случчан, што вынікае з негатыўных рэакцый пад самой публікацыяй. Людзі адзначылі, што такая дарога стварае праблемы і для раварыстаў: «Там ім даводзіцца выязджаць пад колы аўто, каб пераехаць на іншы бок дарогі і не патрапіць у яму», пішуць яны.

Хтосьці адзначыў, што такая ж праблема ўзнікла і на вул. Чапаева: новага пакрыцця хапіла на тыдзень, і цяпер дарога зноў разбурана.

Жыхары звяртаюць увагу і на яшчэ адну праблему: стары асфальт на Леніна быў цалкам зрэзаны, але новы належным чынам так і не паклалі. «Памятаю, гады чатыры таму яго знялі, падсыпалі жвірам. Здавалася, вось-вось пакладуць новае пакрыццё! Але атрымалася, што проста знялі асфальт, які, хай і быў у ямах, але ўсё ж рабіў дарогу трывалейшай. Навошта здымаць, каб пакінуць у такім стане?», — абураюцца случчане.

Чытайце таксама: «Чым такую лекаваць, лепш зрабіць новую»: У Барысаве грэйдэр разнес бруд да жыхароў вуліцы

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: