Categories: Новости

У Слуцку невядомыя падстрэлілі малое кацяня. Яго ратуюць валанцёры

Двухмесячнае кацяня знайшлі параненым каля ветклінікі. Пасля аперацыі яно жыве ў валанцёркі, якая спрабуе закрыць вялікі рахунак за лячэнне.

Share

У Слуцкім раёне жанчына, якая выходжвае жывёл з інваліднасцю, ратуе параненае кацяня, у якое нехта стрэліў з пнеўматыкі. Двухмесячнае кацяня знайшлі параненым каля ветклінікі. Пасля аперацыі яно жыве ў валанцёркі, якая спрабуе закрыць вялікі рахунак за лячэнне.

Чытайце таксама: «Колькі можна вывозіць свае вусатыя абавязкі ў вёску?». Беларуска звярнула ўвагу на праблему бяздомных жывёлаў

Жывёлу падабрала жыхарка Слуцка Таццяна. Калі яна ішла ў ветклініку «Чэмпіён» са сваім хатнім гадаванцам, яна пачула плач маленькай жывёлы. Кацяня ляжала ля дарогі, амаль не рухалася. Жанчына падняла яго і адразу занесла ў клініку. Там ветэрынары правялі агляд, зрабілі аналізы і УГД, а таксама аказалі першую дапамогу. Суткі малы правёў пад наглядам, але бальніца не магла пакінуць яго даўжэй — яму была патрэбна складаная аперацыя. Аб гэтым піша рэгіянальны навінавы партал.

Таццяна патэлефанавала валанцёрцы Маргарыце, якая адразу пагадзілася забраць кацяня. На наступны дзень тая адвезла яго ў мінскую клініку «Доктар Вет», дзе зрабілі МРТ і аперацыю па выманні кулі. Аднак у выніку стрэлу быў пашкоджаны пазваночнік, і заднія лапкі ў малога паралізаваныя.

Рэнтген кацяняці. Фота валанцёркі

Пяць дзён пасля паласной аперацыі кацяня знаходзілася ў стацыянары. Потым Маргарыта забрала яго дадому, абсталяваўшы яму асобнае месца. Малы атрымаў імя Ёсік. Стан у яго стабілізаваўся, ён стаў больш актыўны, але ветэрынары папярэджваюць: цалкам хадзіць ён, напэўна, ужо не зможа.

Маргарыта вельмі ўдзячная Таццяне і ветэрынарам «Чэмпіёна», якія аказалі першую дапамогу бясплатна. Але за аперацыю і дыягностыку ў Мінску застаўся доўг — больш за 2000 рублёў. Таму жанчына просіць неабыякавых дапамагчы закрыць выдаткі.

Чытайце таксама: Пад Мядзелем застрэлілі хатняга сабаку. Яго гаспадар упэўнены, што «такога рабіць нельга»

Жанчына таксама падала заяву ў міліцыю наконт шкоды кацяню. Расследаванне вядзецца: праваахоўнікі ўжо бралі ў яе паказанні. «Не разумею, каму мог перашкодзіць двухмесячны котік і наколькі чэрствае сэрца трэба мець, каб стрэліць у яго. Ведаючы, колькі пакутаў перанёс гэты малы, душа плача. І вельмі хочацца, каб хутчэй знайшлася сям’я, якая яго палюбіць», — кажа яна.

 

Ёсік. Фота валанцёркі

Што пішуць людзі

Случчане ў каментарах пад навіной падкрэсліваюць, што гісторыя Ёсіка толькі ў чарговы раз нагадвае пра даўнюю праблему — адсутнасць сістэмнай аховы бяздомных жывёл у горадзе. Людзі неаднаразова звярталі ўвагу на тое, што такія выпадкі не адзінкавыя, і пакуль няма ні выразнай праграмы па абароне жывёлаў, ні эфектыўнай адказнасці за жорсткае абыходжанне, падобныя трагедыі будуць паўтарацца. Жыхары ўпэўненыя: патрэбныя не толькі валанцёры, але і падтрымка з боку ўлады, каб бяздомныя жывёлы былі ў бяспецы.

  • «Калі ў нас нарэшце пачнуць сур’ёзна караць за такое?! Сёння — безабароннае кацяня, а заўтра хто?! ».
  • «Звычайнае выманне кулі называюць «дорсальнай ламінактаміяй» і ставяць кошт 220$. Жах!».

Чытайце таксама: Беларусы ставят котов на учет и спрашивают — а тараканов когда?

Recent Posts

«Островок стабильности» Лукашенко без альтернатив: как работает пропаганда в Беларуси

После 2020 года в Беларуси начали строить новую информационную реальность. Главный ее смысл — не…

15.01.2026

Падатак на сабак у Польшчы і Беларусі: што трэба ведаць уладальнікам

Сістэмы падатку на сабак у Польшчы і Беларусі істотна адрозніваюцца. Разбіраемся, як ўладальнікі сабак плоцяць…

15.01.2026

«Может, меня неправильно поняли». Беларуска обратилась в комиссию по возвращению, чтобы сделать новый паспорт

Срок действия паспорта Екатерины истек 13 января. А в комиссию она обратилась заранее, чтобы приехать…

15.01.2026

«Такие купюры никто не даст!»: беларусы показывают в TikTok свой улов на щедровках

На видео —  горы сладостей, деньги и даже колбаса. Узнали, почему у пользователей вызывает сомнение…

15.01.2026

«Куды звяртацца за кампенсацыяй?»: у Магілёве камунальнікі пагнулі плот прыватнага дома

Беларуска паказала вынікі працы камунальных службаў: снег пачысцілі, але прыватную маёмасць пашкодзілі.

15.01.2026

В Бресте на набережной установили контейнеры с кормом для птиц. У многих возник вопрос по его составу

Власти Бреста отчитались о заботе о птицах на набережной. Горожане пишут слова благодарности, но в…

15.01.2026