Categories: Новости

У Слуцку невядомыя спальваюць смецце. Людзі скардзяцца на невыносны пах

Аб праблеме паведамілі мясцовыя жыхары: «Немагчыма нават адкрыць акно для праветрывання».

Share

Жыхары Слуцка скардзяцца на праблему: у розных раёнах горада невядомыя спальваюць смецце. Гэта, у сваю чаргу, псуе паветра навокал. Смурод даходзіць ажно да суседніх вуліц.

Чытайце таксама:  «Нічыйны люк» ці нагода для фармальнай адпіскі? У Слуцку камунальшчыкі прапанавалі жыхару самастойна залатаць дарогу

У адным мясцовым канале случчане распавялі, што на вул. Леваняна паляць смецце. Дым з кастра дабраўся і да суседніх вуліц — Чэхава і Зялёнай. Смурод настолькі невыносны, што для жыхароў вуліц было проста немагчыма адкрыць акно для праветрывання. Падобную праблему жыхары горада адчулі і ў іншым раёне — у 11-м гарадку.

Дым ад спаленага смецця. Фота мясцовага жыхара

Праблемы са смеццем у горадзе

Случчане неаднаразова звярталі ўвагу, што ў горадзе рэгулярна з’яўляюцца стыхійныя звалкі, у тым ліку і ў самым цэнтры. Мясцовыя бачаць у гэтым не толькі праблему чысціні, але і небяспеку: усё часцей людзі пачынаюць спальваць смецце проста ў двары, што пагаршае экалагічную сітуацыю ў спальных раёнах.

Смецце ў цэнтры Слуцка. Фота мясцовых жыхароў

Чытайце таксама: У Касцюковічах — стыхійныя звалкі. Камунальшчыкі прыдумалі новы спосаб навядзення парадку

Случчанка, якая скардзілася на смецце ў цэнтры горада, атрымала адказ на рэспубліканскай платформе 115.бел. Там ёй сказалі, што ў ЖКГ няма рэсурсаў, каб прыбраць смецце. Цікава, што адразу пасля апублічвання інфармацыі ў адным з мясцовых каналаў, у ЖКГ хутка зрэагавалі — і ўсё прыбралі. Пры гэтым можна заўважыць тэндэнцыю, што праблемы са смеццем у горадзе камунальшчыкі вырашаюць неахвотна, а больш эфектыўна — пакуль толькі ў цэнтры горада.

Нядаўна мясцовыя падзяліліся відэазапісам, на якім бачна, як жыхары горада пакідаюць на траву пластыкавыя стаканчыкі. Аўтары допісу лічаць, што за такое трэба штрафаваць. Але, як паведамляе рэгіянальнае медыя, зрабіць гэта складана: у горада няма неабходных рэсурсаў. Таму найбольш дзейсным спосабам лічаць публікацыі падобных выпадкаў у сацсетках (са схаванымі тварамі) — каб прысароміць парушальнікаў.

Парушальнікі ў Слуцку. Скрыншот з відэа

Чытайце таксама: «Выклікайце санітараў!» У Слуцку «неабыякавая» жыхарка зрабіла агароджу на дзіцячай пляцоўцы

Recent Posts

«Фарба не вытрымлівае ніякай крытыкі»: мінчанка паказала, як выглядае дом на Купалы-7 пасля капрамонту

Жыхарка дома на Купалы-7 у Мінску зноў паскардзілася на капрамонт: у відэа яна паказала сцены…

31.03.2026

Чем нынешний забор не устраивает Брестский горисполком и на что пойдут 377 тысяч рублей из бюджета

По мнению чиновников, старое ограждение находится в непригодном состоянии. Одной из главных проблем назвали полную…

31.03.2026

Сіла сацсетак: пасля скаргаў жыхароў у Слуцкім раёне ўсё ж адрамантуюць мост

Мост каля Навадворцаў у Слуцкім раёне адрамантуюць пасля скаргаў жыхароў. Пакуль гаворка ідзе пра бягучы…

31.03.2026

«Не работают погранцы совершенно». Что с автобусными очередями на границе Беларуси с Польшей перед католической Пасхой

Беларусы прогнозируют увеличение потока на границе с Польшей в начале апреля. А сейчас очереди возникают…

31.03.2026

«Никому нет дела»: жители деревни на Витебщине жалуются на отсутствие воды и дорог

В Латыголичах Чашникского района Витебской области люди живут в грязи, без дорог и воды. Соцсети…

31.03.2026

В Беларуси снова подорожал бензин — и это только начало

С 28 марта в Беларуси снова выроли цены на автомобильное топливо. На этот раз —…

31.03.2026