Аб праблеме паведамілі мясцовыя жыхары: «Немагчыма нават адкрыць акно для праветрывання».
Смецце гарыць у Слуцку. Фота мясцовага жыхара
Жыхары Слуцка скардзяцца на праблему: у розных раёнах горада невядомыя спальваюць смецце. Гэта, у сваю чаргу, псуе паветра навокал. Смурод даходзіць ажно да суседніх вуліц.
Чытайце таксама: «Нічыйны люк» ці нагода для фармальнай адпіскі? У Слуцку камунальшчыкі прапанавалі жыхару самастойна залатаць дарогу
У адным мясцовым канале случчане распавялі, што на вул. Леваняна паляць смецце. Дым з кастра дабраўся і да суседніх вуліц — Чэхава і Зялёнай. Смурод настолькі невыносны, што для жыхароў вуліц было проста немагчыма адкрыць акно для праветрывання. Падобную праблему жыхары горада адчулі і ў іншым раёне — у 11-м гарадку.
Случчане неаднаразова звярталі ўвагу, што ў горадзе рэгулярна з’яўляюцца стыхійныя звалкі, у тым ліку і ў самым цэнтры. Мясцовыя бачаць у гэтым не толькі праблему чысціні, але і небяспеку: усё часцей людзі пачынаюць спальваць смецце проста ў двары, што пагаршае экалагічную сітуацыю ў спальных раёнах.
Чытайце таксама: У Касцюковічах — стыхійныя звалкі. Камунальшчыкі прыдумалі новы спосаб навядзення парадку
Случчанка, якая скардзілася на смецце ў цэнтры горада, атрымала адказ на рэспубліканскай платформе 115.бел. Там ёй сказалі, што ў ЖКГ няма рэсурсаў, каб прыбраць смецце. Цікава, што адразу пасля апублічвання інфармацыі ў адным з мясцовых каналаў, у ЖКГ хутка зрэагавалі — і ўсё прыбралі. Пры гэтым можна заўважыць тэндэнцыю, што праблемы са смеццем у горадзе камунальшчыкі вырашаюць неахвотна, а больш эфектыўна — пакуль толькі ў цэнтры горада.
Нядаўна мясцовыя падзяліліся відэазапісам, на якім бачна, як жыхары горада пакідаюць на траву пластыкавыя стаканчыкі. Аўтары допісу лічаць, што за такое трэба штрафаваць. Але, як паведамляе рэгіянальнае медыя, зрабіць гэта складана: у горада няма неабходных рэсурсаў. Таму найбольш дзейсным спосабам лічаць публікацыі падобных выпадкаў у сацсетках (са схаванымі тварамі) — каб прысароміць парушальнікаў.
Чытайце таксама: «Выклікайце санітараў!» У Слуцку «неабыякавая» жыхарка зрабіла агароджу на дзіцячай пляцоўцы
У Гомельскім раёне ўзводзяць найбуйнейшы ў краіне свінакомплекс. BGmedia звярнулася да эколага, каб зразумець, наколькі…
У кватэры гарадзенкі з’явілася цвіль. Папярэднія звароты ў розныя інстанцыі не змянілі сітуацыі, але дапамог…
Жители Витебска посоветовали девушке даже не пытаться достучаться до ЖЭУ-16. По их мнению, это одно…
Беларусы продолжают пытаться провезти в Польшу то, что запрещено. Пока их штрафуют таможенники, остальные пассажиры…
Фільм «Душа абаронцы» выклікаў хвалю крытыкі ў Беларусі: гледачы сумняюцца ў мэтазгоднасці ідэі, а квіткі…
Вчера в Бресте и Брестском районе случились два смертельных ДТП: погибли три человека. Горожане в…