Categories: Новости

У Слуцку закрылі рэнтгенаўскі кабінет. Галоўны ўрач запэўніў, што гэта «часова» — раней так жа казалі і пра раддом

У Слуцкай стаматалогіі закрылі адзіны рэнтгенаўскі кабінет. Гэта непакоіць мясцовых жыхароў. Яны ставяць пад сумнеў тлумачэнні галоўнага ўрача ЦРБ.

Share

Яшчэ месяц таму стала вядома, што ў Слуцкай стаматалогіі, якая месціцца на вуліцы Леніна, закрываюць адзіны ў горадзе рэнтгенаўскі кабінет. Сітуацыя моцна хвалюе мясцовых жыхароў.

Чытайце таксама:  Слуцкі радзільны дом усё ж закрылі. Цяжарных з усяго раёна адвозяць у іншыя гарады

На думку случчан, кабінет закрываюць назаўсёды. І на дадзены момант ім невядома, у якім месцы яны могуць экстрана зрабіць сабе здымкі. Адзін жыхар распавёў, што забарону на працу кабінета наклала абласная санстанцыя праз адсутнасць адпаведнай ліцэнзіі.

Галоўны ўрач Слуцкай ЦРБ: «Здымак у горадзе пакуль зрабіць няма дзе, але гэта — часовыя цяжкасці»

Пазней галоўны ўрач Слуцкай Цэнтральнай Раённай Бальніцы (ЦРБ) Аляксандр Сокал часткова пацвердзіў гэтую інфармацыю. Але запэўніў, што ў дадзеным выпадку гаворкі пра поўнае закрыццё кабінета не ідзе. «Здымак у горадзе пакуль зрабіць няма дзе, але гэта — часовыя цяжкасці», — падкрэслівае ён.

Таксама ў размове з мясцовым выданнем Сокал паведаміў, што дакументы на атрыманне санітарнага пашпарта ўжо сабраныя, а таксама адпраўлена заяўка ў Абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі для праверкі параметраў работы рэнтгенаўскага апарата. Але дакладную дату прыезду спецыялістаў галоўны ўрач пакуль назваць не можа.

Случчане: «Спачатку закрылі раддом, а цяпер узяліся за “аптымізацыю” стаматалогіі»

У каментарах пад навіной случчане выказалі недавер словам галоўнага ўрача. На іх меркаванне, падобныя тлумачэнні гучалі і наконт Слуцкага раддома.

Нагадаем, што ў гэтым годзе ў горадзе распаўсюдзіліся чуткі пра закрыццё радзільні. У адказ на гэта Аляксандр Сокал патлумачыў, што будынак пакуль закрылі на рамонт, а частку персаналу радзільні перавядуць у ЦРБ. У раддоме сапраўды праводзілі рамонтныя працы, аднак нядаўна стала вядома, што яго сапраўды закрываюць.

Былы будынак раддому ў Слуцку. Фота: SlutskGorod

У каментарах пад навіной у адным з мясцовых каналаў адзін з жыхароў вырашыў правесці анлайн-галасаванне: хто верыць тлумачэнням галоўнага ўрача:

  • «Верым Аляксандру Пятровічу, што гэта «часовыя цяжкасці» а-ля сітуэйшн з радзільным домам? Калі верым, што з 2026/01/01 будзе працаваць — стаўце👍, калі не — 👎», — піша мужчына.

У апытанні прыняла ўдзел 13 чалавек. 12 з іх выказалі недавер урачу, пакуль адзін проста падтрымаў аўтара галасавання.

Скрыншот анлайн-галасавання

Таксама варта адзначыць і іншыя меркаванні. Вось, што людзі напісалі пра сітуацыю:

  • «А гэта той жа самы чалавек, які расхістаў радзільню слуцкую?», — задаецца пытаннем адзін з карыстальнікаў. «Правільна трэба казаць — аптымізаваў 😁. Так зараз модна», — адказвае яму іншы.
  • «Я так зразумеў, зараз гэты чалавек узяўся за аптымізацыю стаматалогіі?».
  • «Адмоўная аптымізацыя, калі быць больш дакладным».
  • «Абласным кантрольна-праверачным службам глыбока нас*аць, як лечаць і дыягнастуюць у «калгасах». Яны ў «Лодах» і «Канах» абслугоўваюцца», — адзначае адзін з каментатараў.

Чытайце таксама: «Линия многоканальная, оператор одноканальный»: В Слуцке тяжело дозвониться в регистратуру главной больницы

Recent Posts

«Так там было все нормально». В Барановичах меняют плитку у Дворца детского творчества

Коммунальщики обновят три тысячи квадратных метров покрытия и уберут центральную клумбу ради площадки для городских…

06.08.2026

«В смысле было? Все по-прежнему». Пинчане раскритиковали сюжет ОНТ о воде и рассказали, что происходит на самом деле

На ОНТ рассказали о проблеме с водой в Пинске, однако слова чиновника о «кратковременном ухудшении»…

05.08.2026

«Детская площадка за забором». В Бресте жители заявили о самозахвате общественной территории в Скандинавском предместье

Брестчанин заявил, что детскую площадку на муниципальной земле в Скандинавском предместье используют только жители таунхаусов.…

05.08.2026

«Зато не скучно». Что известно про байкера, который устроил смертельное ДТП в Бресте с тремя погибшими

Погибший мотоциклист регулярно публиковал видео с опасной ездой, однако это не помешало ему продолжать нарушать…

05.08.2026

Кости летят с балкона: витеблянин показал, как соседи месяцами выбрасывают пищевые отходы

Житель Витебска пожаловался, что пожилая пара регулярно выбрасывает с балкона остатки еды. Видео вызвало бурное…

05.08.2026

В Гродно возобновляют работу аэропорта. Местные жители спорят, нужны ли им полеты в Россию

Гродненцы признаются, что идея восстановления авиасообщения им нравится, но полеты исключительно в Россию их не…

05.08.2026