затопленная улица

У Слуцку зноў затапіла дарогу каля гімназіі: праблема, на якую скардзіліся яшчэ летась, нікуды не знікла

16.05.2026 16:10 Лужа каля крамы "Еўраопт" і будынка гімназіі №2. Фота мясцовага жыхара. Источник фото

Жыхарка Слуцка яшчэ летась паказвала вялікую лужу каля гімназіі №2, але пасля новых дажджоў сітуацыя паўтарылася — людзі абыходзяць ваду па праезнай частцы.
Читайте BGmedia в:

У Слуцку пасля чарговых дажджоў зноў затапіла ўчастак дарогі паміж «Еўраоптам» і гімназіяй №2. Пра гэтую праблему мясцовая жыхарка адкрыта казала яшчэ восенню 2025 года, але з надыходам новага сезона сітуацыя, паводле яе слоў, паўтарылася амаль без зменаў.

На відэа жанчына паказвае вялікую лужу і сцвярджае, што праз яе школьнікі, бацькі з дзецьмі і пажылыя людзі вымушаныя ісці па праезнай частцы.

@zhigalskayatvУтро с «подмоченной» репутацией, когда каждый школьник встаёт перед выбором: пройти по дороге или намочить обувь..♬ оригинальный звук — zhigalskayatv

Чытайце таксама: Слуцкія пенсіянеры працягваюць «ваяваць» з дзіцячымі пляцоўкамі

«Бабулі з кіямі не могуць дайсці»

У новым роліку случчанка эмацыйна апісвае тое, што адбываецца каля школы пасля дажджоў.

«Школьнікі пераходзяць па праезнай частцы, каб дайсці да школы… Людзі з дзецьмі ходзяць, бабулі з кіямі не могуць дайсці да магазіна», — кажа яна.

Паводле жанчыны, праблема не новая, і яна ўжо неаднаразова звярталася ў камунальныя службы: «Я звярталася ў ЖКГ, але мне адказалі, што тут у цэлым няма ліўнёўкі».

@zhigalskayatvБуду держать вас в курсе развития событий.. пока это всё новости на сегодня♬ оригинальный звук — zhigalskayatv

Яна таксама адзначае, што, паводле работнікаў школы, пытанне ўздымалася і раней, але вырашэнне называлі занадта дарагім: «Казалі, што каналізацыя, ліўнёўка — гэта вельмі дорага».

Што напісала раёнка

Слуцкае раённае выданне апісала гісторыю ў даволі насмешлівай манеры, фактычна падаўшы скаргу мясцовай жыхаркі як перабольшанне.

У матэрыяле зрабілі акцэнт на тым, што сітуацыя знаходзіцца на кантролі, а камунальнікі пры неабходнасці будуць адпампоўваць ваду. Таксама ўлады запэўнілі, што ні будынку гімназіі, ні школьнаму стадыёну вада не пагражае.

Пры гэтым сама прычына скаргаў — рэгулярнае затапленне тэрыторыі і адсутнасць нармальнай сістэмы водаадвядзення — у публікацыі адышла на другі план.

Праблема засталася там жа

Са словаў мясцовых жыхароў, гаворка не пра адзін моцны дождж, а пра ўчастак, дзе вада збіраецца пастаянна. У мясцовым канале людзі дзеляцца фатаздымкамі, у якіх паказваюць затопленую тэрыторыю, праз якую немагчыма проста прайсці ані дарослым, ані дзецям.

затопленная улица
Лужа каля будынка 2 гімназіі і крамы «Еўраопт». Фота мясцовага жыхара

«Маё дзіця таксама пераходзіць тут па праезнай частцы», — падкрэслівае аўтарка роліка.

Фактычна галоўнае пытанне для мясцовых жыхароў не ў тым, ці пагражае вада будынку школы, а ў тым, чаму дарога каля навучальнай установы зноў і зноў ператвараецца ў вялікую лужу, якую людзі вымушаныя абыходзіць па машынах.

У сетцы кожны ваш клік пакідае след, які могуць выкарыстаць супраць вас. Не дазваляйце нікому ператвараць вашыя інтарэсы ў крымінальныя справы. Уключайце BGlobal VPN — заставайцеся нябачнымі для старонніх вачэй.

Спасылка на падключэнне BGlobal VPN — тут

Чытайце таксама: Обновлено: В Слуцке после ремонта снова течет крыша: жильцы дома на Социалистической жалуются на протечки

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: