У вёсцы Стары Крупец пад кіраўніцтвам БПЦ самавольна замянілі купалы на помніку архітэктуры XIX стагоддзя. Улады прызналі парушэнні, але пакарання не будзе.
Свята-Троіцкая царква ў вёсцы Стары Крупец Добрушскага раёна, да і пасля апошняй рэстаўрацыі
У XIX-стагоддзі храм у Старым Крупцы атрымаў статус помніка архітэктуры, але ў 2025 годзе яго купалы замянілі без дазволаў і праекта. Адказ уладаў выклікае пытанні.
Чытайце таксама: «Харкнули в память». На трассе Брест — Малорита скоро откроется трактир с кальяном, дискотекой и уголком-музеем ВОВ
У вёсцы Стары Крупец Добрушскага раёна ў Свята-Троіцкая царква адбылася чарговая рэстаўрацыя храма з парушэннямі. Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Спадчына».
«Цыбулізацыя» або антырэстаўрацыя Маскоўскага патрыярхата — перабудова праваслаўных храмаў Беларусі, пры якой іх архітэктурная і дэкаратыўная каштоўнасць губляецца, а будынкі «прыгожа пакрываюць» простымі матэрыяламі, звычайна металічнай цыбулепадобнай дахоўкай.
Яшчэ ў 2000–2001 гадах на храм XIX стагоддзя, які з’яўляецца помнікам архітэктуры драўлянага дойлідства, усталявалі непрапарцыйныя цыбулепадобныя купалы. Праз дваццаць гадоў яны пачалі хіліцца і працякаць. Як адзначаюць архітэктары з Telegram-канала «Спадчына», уласнік — царкоўны прыход — самавольна замяніў іх на новыя залатыя, замест таго каб распрацаваць навуковы праект рэстаўрацыі.
Новыя канструкцыі пакрылі нітрыдам тытану, аднак яны таксама далёкія ад гістарычнага прататыпа. Форма, прапорцыі, колер, матэрыял і нават крыжы выкананыя «па матывах», без спробы аднавіць выгляд, зафіксаваны на дарэвалюцыйных фотаздымках.
У адказе на скаргу Добрушскі райвыканкам прызнаў, што ранейшыя «негістарычныя» купалы былі занадта цяжкімі і тэхналагічна няправільнымі. Таксама чыноўнікі пацвердзілі, што замена ў 2025 годзе адбылася самавольна — без дазволу Міністэрства культуры і без зацверджанага праекта.
Аднак далейшая пазіцыя ўладаў выглядае супярэчліва. Нейкая «раённая грамадская назіральная камісія па ахове гісторыка-культурнай спадчыны» прыйшла да высновы, што новыя купалы нібыта адпавядаюць першапачатковаму гістарычнаму абліччу царквы і царкоўным канонам. Такім чынам сам факт самавольства прызналі, але фактычна яго ж і апраўдалі.
Пры гэтым нікога не пакараюць. Паводле інфармацыі ў адказе, тэрмін даўнасці для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці скончыўся. Чыноўнікі, якія павінны былі кантраляваць стан помніка, ужо звольніліся, таму дысцыплінарнае спагнанне ўжываць няма да каго.
У райвыканкаме таксама заявілі, што паўнавартасная рэканструкцыя магчымая пазней, калі знойдуцца сродкі на распрацоўку праекта. Аднак пакуль невядома, ці будзе прыход змяняць ужо ўсталяваныя купалы, калі адміністрацыйнай справы няма, а мясцовая «назіральная камісія» палічыла, што ўсё адпавядае нормам.
Чытайце таксама: У вёсцы Пескі Мастоўскага раёна збіраюцца «ацыбуліць» царкву
Оттепель в Бресте обернулась подтоплениями. Под водой — набережная, парки и улицы. Люди шутят про…
МЧС прогнозирует, что паводок распространится на населенные пункты в 60 районах страны, которые находятся в…
У Гомелі афіцыйна прызналі недахоп тэхнікі і парушэнні пры прыборцы снегу пасля цыклонаў. Праблемы закранулі…
Жители Барановичи жалуются, что возле магазина негде припарковаться, а жители дома №13 на улице Комсомольской…
Зоозащитники инициативы «Шанс» опубликовали видео, в котором заявили об отстреле собак. Горожане в комментариях спорят…
Праўладныя партыі і арганізацыі ўсё часцей выкладаюць ролікі ў TikTok, ад мітынгаў да гумарыстычных, але…