Мясцовы жыхар выклаў відэа абноўленага аўтобуснага прыпынку ў Талачыне. Ён месціцца на пункце «Нафтабаза» (у бок аграгарадку Азярцы). Якасць рамонту выклікала пытанні ў аўтара відэа.
Чытайце таксама: «И вдруг я оказалась в СССР»: беларуска рассказала о гостинице «Припять» в Пинске — власти внезапно вспомнили о ремонте
На відэа відаць, што ўсё аформілі наступным чынам: на асфальт паклалі дзве старыя бетонныя пліты, а замест лаўкі — некалькі неабструганых і нефарбаваных дошак. Як жартуе сам мужчына, «лаўку напэўна зрабілі з усяго Талачынскага раёна».
Што пішуць людзі пра новы прыпынак у Талочыне
У каментарах пад навіной людзі пажартавалі з падзеі.
- «Пліты ж дзве, вам не дагадзіць».
- «Вось гэта нанатэхналогіі!».
- «Нават лавачку сабралі. Вас песцяць!».
- «А Саладуха быў на адкрыцці».
- «А што з іх узяць? Год добраўпарадкавання. Стараюцца як могуць. Для поўнай карціны не хапае пафарбаваць пліты ў зялёны колер, а лаўку ў чырвоны».
Чытайце таксама: Дарога проста перад ўваходам ў жылы дом: берасцейцы паскардзіліся на жыццё ў цэнтры горада
Знайшліся і тыя, хто не пабачыў праблемы ў абноўленым прыпынку. Бо дзесьці «яшчэ горш»:
- «Нармальны вясковы прыпынак!».
- «У Эстоніі наогул лавак няма!».
- «Гэта ўсё часова. Бацька на такое не здольны».
Як заўважыла Orsha.eu, жыхары некаторых іншых гарадоў таксама пісалі, што ў іх «абнаўляюць» прыпынкі падобным чынам, а часам робяць яшчэ горш. Людзі цікавіліся, колькі грошай паводле дакументаў пайшло на такое «благоўпарадкаванне». Адна з каментатарак адказала проста і лаканічна: «Усё да нас ужо раскралі».
А нехта слушна заўважыў: «Мы ж маўчалі, калі людзі спрабавалі нешта змяніць».
Чытайце таксама: У Шклоўскім раёне мясцовыя дэпутаты збіралі буракі
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: