У Віцебску памерла жанчына з пнеўманіяй. Сваякі кажуць, што ў яе быў каранавірус, Міністэрства аховы здароўя абвяргае

20.03.2020 16:28

У мужа і іншых родных памерлай жанчыны медыкі ўзялі аналіз на COVID-19.
Читайте BGmedia в:

18 сакавіка ў Віцебску памерла 58-гадовая Таццяна Х. Жанчыну шпіталізавалі з запаленнем лёгкіх, піша «Наша ніва».

Сваякі кажуць, што Х. зрабілі і тэст на каронавірус — ён быў станоўчы.

Афіцыйнай прычынай смерці ў пасведчанні пазначаны не каранавірус.

«Таццяна нікуды не ездзіла, яна звычайная пенсіянерка. Была дома, хадзіла ў краму, усё як звычайна, — распавяла «Нашай Ніве» нявестка памерлай. — Некалькі дзён таму ёй стала кепска. Пару разоў выклікалі і доктара дадому, і хуткую дапамогу. Але толькі праз пяць ці шэсць дзён яе шпіталізавалі ўжо з пнеўманіяй. Пазней нам сказалі, што аналізы паказалі каранавірус: ці яго выявілі пры паступленні Таццяны ў бальніцу, ці пасля ўскрыцця, дакладна я не ведаю».

Читайте также: В Польше умерла 27-летняя женщина, у которой был коронавирус. Несколько дней назад она родила

Тэсты загадалі здаць і сваякоў памерлай. Цяпер яны ў хатнім каранціне, чакаюць вынікаў. Кажуць, прыкметаў захворвання ў іх пакуль няма.

«У Таццяны былі і спадарожныя праблемы са здароўем: высокі ціск, цукроўка. Афіцыйнай прычынай смерці, канечне, напісалі не каранавірус. Але вось такі факт», — кажа нявестка.

Па непацверджанай інфармацыі, жанчына яшчэ некалькі дзён хадзіла ў паліклініку на ўколы. Цяпер работнікаў паліклінікі і бальніцы, якія кантактавалі з ёй, таксама адправілі здаваць тэсты.

20 сакавіка жанчыну пахавалі.

Нявестка кажа, што Таццяну Х. хавалі ў закрытай труне, апрацаванай сродкамі дэзыінфекцыі. Пахаванне было закрытым, прысутнічалі толькі блізкія члены сям’і.

Інфармацыю пра тое, што Тацьцяну хавалі ў закрытай труне, муж памерлай жанчыны Свабодзе абверг. З яго словаў, разьвітаньне прайшло раніцай 20 сакавіка і было звычайным.

Ён пацвердзіў, што ў яго і іншых родных памерлай жанчыны медыкі ўзялі аналіз на COVID-19. Прычынаў гэтага мужчына не ведае.

Падчас падрыхтоўкі матэрыялу «Наша ніва» неаднаразова званіла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя, але ніхто не адказваў.

Дапоўнена:

«Дыягназаў у яе шмат, але гэтага [каранавіруса] няма», — адказала «Нашай Ніве» пасля публікацыі прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

Читайте также: «А, кстати, у меня коронавирус»: белорус, зараженный COVID-19, завел телеграм-канал. Посты там довольно забавные
 

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: