Выстава — гэта не толькі спосаб ушанаваць Алеся Пушкіна, але і магчымасць пачуць голас сучасных беларускіх мастакоў і мастачак.
Алесь Пушкін
6 жніўня 2025 года ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрыецца выстава «Застацца / Zostać», прысвечаная 60-годдзю Алеся Пушкіна — мастака, для якога свабода была каштоўнасцю, а мастацтва — сродкам гаварыць пра боль, годнасць і супраціў.
У аснове выставы — сучаснае беларускае мастацтва і вобраз Пушкіна не як гістарычнай фігуры, а як сімвалу ўнутранай свабоды, адказнасці і мастацкай смеласці, якая працягвае гучаць сёння. Выстава будзе працаваць да 20 жніўня. Уваход вольны.
Чытайце таксама: «Мы редко ценим своих». Искусствовед — о том, почему смерть Алеся Пушкина так всколыхнула беларусов
«Застацца / Zostać» — гэта даследаванне ідэнтычнасці, памяці, міграцыі і штодзённасці, якое аб’ядноўвае асабістае і супольнае, трагічнае і жыццёвае, боль і надзею.
Гэты праект не столькі пра самога Алеся Пушкіна, колькі пра тэмы і вобразы, якія былі цэнтральнымі ў яго творчасці і жыцці, і якія працягваюць жыць сёння праз іншых мастакоў і мастачак.
Свабода і адказнасць, супраціў і годнасць, памяць і супольнасць — гэтыя ідэі, якія Пушкін ператвараў у мастацкія жэсты, цяпер знаходзяць новыя формы і галасы, застаючыся важнымі для тых, хто стварае і шукае апору ў часе зменаў.
Выстава паказвае, як мастацтва можа працягваць гаварыць там, дзе слова замірае, і як праз асабістае перажыванне мастакі і мастачкі працягваюць рухаць наперад тое, што было каштоўна для Пушкіна: любоў да Беларусі, смеласць быць сабой і памяць пра тых, хто змагаўся і застаўся.
На выставе будуць прадстаўлены жывапіс, інсталяцыі і скульптуры беларускіх мастакоў і мастачак, якія праз мастацтва асэнсоўваюць досвед выгнання, рытуалаў, побыту, а таксама спробу знайсці ўнутраную апору ў часы, калі ўсё навокал змяняецца.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены працы наступных мастакоў і мастачак: Ксіша Ангелава, Ніна Маргаева, Святлана Баева, Аляксей Врублеўскі, Юлія Мекес, Dead Boy, Ксенія Лагавая, @белы, Лера Лазук, Кася Варакса, Святаслаў Камароў, Яраслаў Гамолка, Міхаіл Гулін, Андрэй Духоўнікаў, Ілля Дудараў.
Чытайце таксама: «Мы, творцы, якія з’ехалі за мяжу, не павінны маўчаць»: выстава Надзі Букі адкрылася ў Варшаве
«Застацца / Zostać» — гэта не толькі спосаб ушанаваць Алеся Пушкіна, але і магчымасць пачуць голас сучасных беларускіх мастакоў і мастачак, якія жывуць у новых краінах, але працягваюць гаварыць і ствараць, пераадольваючы траўму, мяжы і цішыню.
Гэта таксама магчымасць для гледачоў дакрануцца да сучаснага беларускага мастацтва — асабістага, жывога, праўдзівага.
Для рэалізацыі выставы каманда таксама запусціла краўдфандынг на платформе Gronka, каб сабраць мінімум 3 000 еўра на лагістыку, мантаж і святло, аплату працы каманды, друк афіш і матэрыялаў, прасоўванне. Зараз сабрана 1 534 еўра.
Чытайце таксама: Яраслаў, які малюе партрэты беларусаў: «Вельмі важную хацелку я ўжо зрабіў – намаляваў партрэт Святланы Ціханоўскай»
Наталья Голос с мужем не захотели вести сына в беларускую школу. Органы опеки угрожали, что…
Некоторые перевозчики бесплатно пересаживают своих пассажиров в автобусы на границе. Водители поясняют, что имеют право…
Жительница Барановичского района показала в TikTok, что хлеб из Ляховичей внутри оказался похож на сырую…
На прилавках беларуских супермаркетов все чаще можно увидеть морковь из Китая. Пользователи соцсетей задаются вопросом:…
Все генералы и полковники силовых ведомств, по словам властей, блестяще справились с контрольными нормативами по…
Со стороны Варшавского шоссе деревья у моста вырубили из-за обустройства строительного городка. И это только…