Ян Памедор Рэуцкі. Фота з сацсетак Яна Памедора Рэуцкага

У Варшаве памёр берасцеец Ян Памедор Рэуцкі — стваральнік суполкі «Беларусы ў Варшаве»

20.10.2026 14:59 Ян Памедор Рэуцкі. Фота з сацсетак Яна Памедора Рэуцкага. Источник фото

Ён быў адным з аўтараў «Музыкальнай газеты», а пасля пераезду ў Польшчу аб’яднаў у Facebook-суполцы 28 тысяч беларусаў.
Читайте BGmedia в:

У Варшаве памёр 50-гадовы берасцеец Ян Памедор Рэуцкі, сапраўднае імя якога — Сяргей Пархац. Пра яго смерць паведамілі сябры, «Наша Нiва» i MOST. Прычына і абставіны смерці пакуль невядомыя.

Чытайце таксама: Памёр святар Ігар Кандрацьеў. У 2020-м ён марыў дажыць да часу, калі Беларусь стане свабоднай

Што вядома аб Яне Рэуцкiм

У канцы 1990-х і ў 2000-я гады Рэуцкі быў адным з аўтараў мінскай «Музыкальнай газеты» — выдання, якое пісала пра беларускую і сусветную музычную сцэну. У 2012 годзе ён пераехаў у Польшчу і пасяліўся ў Варшаве.

Ян Памедор Рэуцкі. Фото з яго сацсетак
Ян Памедор Рэуцкі. Фота з яго сацсетак

Там Рэуцкі стварыў Facebook-суполку «Беларусы ў Варшаве». Спачатку яна аб’ядноўвала каля 15 чалавек, якія дапамагалі адно аднаму вырашаць пытанні, што ўзнікалі пасля пераезду ў новую краіну. Да канца 2019 года колькасць удзельнікаў вырасла да пяці тысяч, а асабліва хутка суполка пачала расці пасля новай хвалі эміграцыі ў 2020 годзе. У выніку ў ёй сабраліся каля 28 тысяч чалавек.

Ян Памедор Рэуцкі. Скрыншот YouTube-канала Alex Ginkgo, Tantra Meditation, Ginkgo Echo
Ян Памедор Рэуцкі. Скрыншот YouTube-канала Alex Ginkgo, Tantra Meditation, Ginkgo Echo

Рэуцкі адміністраваў суполку ў вольны час. У Польшчы ён працаваў барыстам у кавярнях, а пазней адкрыў уласную. Ён прынцыпова размаўляў па-беларуску, а ў верасні ўвёў правіла, паводле якога допісы ў суполцы павінны былі публікавацца на беларускай мове.

Ян Памедор Рэуцкі. Фота: MOST
Ян Памедор Рэуцкі. Фота: MOST

12 кастрычніка Рэуцкі напісаў у Facebook, што шукае працу з панядзелка па пятніцу. Таксама паведамлялася, што апошнім часам ён шукаў пакупніка для суполкі, якую стварыў больш за дзесяць гадоў таму.

Чытайце таксама: Былы берасцейскi палітвязень Ціхан Клюкач загінуў на вайне ва Украіне

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: