На падворку аднаго з дамоў супрацоўнікі Вілейскага РАУС выявілі сапраўдную «вытворчую лінію» па выпуску хатняй гарэлкі. Абсталяванне ўражвала — воданагравальнік, бражнікі, сухапарнік, два халадзільнікі і ажно адзінаццаць ёмістасцяў для брагі.

Чытайце таксама: У Бярозаўскім раёне злодзеі кралі свіней на працягу года. Пракуратура патлумачыла, у чым праблема
Гісторыя нагадвае сюжэт серыяла «Breaking Bad». У ёмістасцях знайшлі 11 000 літраў паўфабрыкату, а ў слоіках ужо стаяла 110 літраў гатовай прадукцыі. За працэсам, нібы ў лабараторыі, пільна сачылі два мясцовыя жыхары — 50 і 25 гадоў, абодва афіцыйна беспрацоўныя, але, відаць, з «прадпрымальніцкай жылкай».

Паводле УУС Мінаблвыканкама, цяпер праводзіцца праверка. За выраб самагону пагражае штраф да пяці базавых велічыняў і канфіскацыя абсталявання. Калі ж гэта не першы «выпар» — можа быць і да 30 базавых.
Калі пералічыць аб’ём брагі на келіхі — атрымліваецца, што прадукцыі хапіла б на ўсю Вілейку і наваколле. Але, мабыць, «дэгустацыя» пройдзе ўжо не ў двары, а пад пільным наглядам.

Чытайце таксама: У цэнтры Слуцка прадаюць былы кансервавы завод — гістарычную каштоўнасць горада
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
 
                
 
         
                        

Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: