У Баранавіцкім раёне перад барочнай царквой спілавалі старыя дрэвы. Мясцовыя жыхары не разумеюць, навошта гэта зрабілі.
Вырубка дрэваў у Вольна, фатаграфіі відавочцаў
У вёсцы Вольна Баранавіцкага раёна спілавалі старыя дрэвы перад барочнай царквой. Пра гэта паведамілі мясцовыя жыхары ў Threads.
Чытайце таксама: Мінск застаецца без зялёных зон? У сталіцы ўсё часцей скардзяцца на масавыя вырубкі дрэваў
Паводле словаў відавочцаў, гаворка ідзе пра тэрыторыю, якая лічыцца пачаткам былога парку роду Слізняў. Раней гэтае месца выглядала як зялёная зона каля храма, але цяпер частка дрэваў ужо зрэзаная.
На фота відаць спілаваныя ствалы і тэрыторыю побач з царквой, якая знаходзіцца на рэстаўрацыі. Афіцыйных тлумачэнняў прычын такіх работ пакуль няма.
Беларусы ў Threads не стрымаліся ў эмоцыях, калі каментавалі сітуацыю. Для многіх гэта выглядае як чарговая страта звыклага ландшафту.
Гісторыя ў Вольне — кропля ў моры, калі звярнуць увагу на сітуацыю з вырубкай дрэвай, якая назіраецца па ўсёй Беларусі.
У Мінску падобныя сітуацыі неаднаразова выклікалі канфлікты паміж жыхарамі і камунальнымі службамі. Так, мінчане скардзіліся на вырубку дрэваў як у дварах жылых двароў, так і ў лесапарках Мядзвежына і Калодзішчах. У апошнім выпадку неабыякавыя жахыры стварылі петыцыю для таго, каб спыніць вырубку зялёных зонаў, нягледзячы на запланаваную будоўлю новага ЖК у гэтым раёне.
У Гомелі жыхары таксама не раз выказвалі незадаволенасць вырубкамі. Там гаворка ішла пра знос дрэваў у цэнтры горада на вуліцы Баўмана, а таксама ў скверы (дзе пазней ўстанавілі помнік расейскаму генералу Ракасоўскаму). Паводле меркаванняў мясцовых, пасля работ тэрыторыі гублялі свой звыклы выгляд і станавіліся менш камфортнымі для жыцця.
У Брэсце сітуацыя набыла асаблівы рэзананс. Людзі абураліся вырубкай дрэваў у раёне Брэсцкай крэпасці — месцы з гістарычным значэннем. Акрамя таго, перад візітамі высокіх чыноўнікаў, а таксама Лукашэнкі, горад актыўна «добраўпарадкоўвалі», і гэта таксама суправаджалася выдаленнем зялёных насаджэнняў.
У цэлым у розных гарадах паўтараецца падобны сцэнар: работы праводзяцца ў рамках добраўпарадкавання або рамонту, але жыхары часта не разумеюць іх мэтазгоднасці і не атрымліваюць выразных тлумачэнняў ні ад уладаў, ні ад камунальных службаў.
Чытайце таксама: Брестчане бьют тревогу из-за вырубки деревьев в Брестской крепости. Кажется, из-за нее погиб совенок
После закрытия привычного прохода к школе людям приходится выбирать между грязной лесной тропой и опасной…
Праект сховішча радыеактыўных адходаў у Беларусі крытыкуюць эксперты: у дакументах не хапае важных тэхнічных звестак…
Пока агрогородок готовят к областному празднику, жители дома на Парковой несколько дней добивались устранения засора…
Жыхары Слуцка зноў паскардзіліся на цемру на вуліцы Тутарынава. Паводле іх словаў, праблему з асвятленнем…
У Мядзелі пасля смерці ўладальніка зарослы залатарнікам участак прыйшоў у заняпад. Жыхарка кажа, што насенне…
По ее словам, один из работников объяснил, что один обход парковки занимает примерно 15 минут.…