Categories: Новости

У Вольне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы — жыхары абураныя

У Баранавіцкім раёне перад барочнай царквой спілавалі старыя дрэвы. Мясцовыя жыхары не разумеюць, навошта гэта зрабілі.

Share

У вёсцы Вольна Баранавіцкага раёна спілавалі старыя дрэвы перад барочнай царквой. Пра гэта паведамілі мясцовыя жыхары ў Threads.

Чытайце таксама: Мінск застаецца без зялёных зон? У сталіцы ўсё часцей скардзяцца на масавыя вырубкі дрэваў

Паводле словаў відавочцаў, гаворка ідзе пра тэрыторыю, якая лічыцца пачаткам былога парку роду Слізняў. Раней гэтае месца выглядала як зялёная зона каля храма, але цяпер частка дрэваў ужо зрэзаная.

На фота відаць спілаваныя ствалы і тэрыторыю побач з царквой, якая знаходзіцца на рэстаўрацыі. Афіцыйных тлумачэнняў прычын такіх работ пакуль няма.

У Вольна вырубілі дрэвы каля барочнага храма. Фота: @frau_percht у Threads

Як на гэта адрэагавалі ў сацсетках

Беларусы ў Threads не стрымаліся ў эмоцыях, калі каментавалі сітуацыю. Для многіх гэта выглядае як чарговая страта звыклага ландшафту.

  • «Як усюды… Такое адчуванне, што нейкае вар’яцтва навокал».
  • «Капец. Там так прыгожа было ўлетку».
  • «Вызваляюць месца ўраганам».

Не адзінкавы выпадак  у краіне

Гісторыя ў Вольне — кропля ў моры, калі звярнуць увагу на сітуацыю з вырубкай дрэвай, якая назіраецца па ўсёй Беларусі.

У Мінску падобныя сітуацыі неаднаразова выклікалі канфлікты паміж жыхарамі і камунальнымі службамі. Так, мінчане скардзіліся на вырубку дрэваў як у дварах жылых двароў, так і ў лесапарках Мядзвежына і Калодзішчах. У апошнім выпадку неабыякавыя жахыры стварылі петыцыю для таго, каб спыніць вырубку зялёных зонаў, нягледзячы на запланаваную будоўлю новага ЖК у гэтым раёне.

Парк Мядзвежына да і пасля вырубкі дрэваў. Скрыншот з відэа ў TikTok
Вырубка дрэваў у Калодзішчах. Скрыншот з відэа ў TikTok

У Гомелі жыхары таксама не раз выказвалі незадаволенасць вырубкамі. Там гаворка ішла пра знос дрэваў у цэнтры горада на вуліцы Баўмана, а таксама ў скверы (дзе пазней ўстанавілі помнік расейскаму генералу Ракасоўскаму).  Паводле меркаванняў мясцовых, пасля работ тэрыторыі гублялі свой звыклы выгляд і станавіліся менш камфортнымі для жыцця.

Гомельскія ўлады высеклі сквер, каб паставіць помнік Ракасоўскаму, працы на аб’екце

У Брэсце сітуацыя набыла асаблівы рэзананс. Людзі абураліся вырубкай дрэваў у раёне Брэсцкай крэпасці — месцы з гістарычным значэннем. Акрамя таго, перад візітамі высокіх чыноўнікаў, а таксама Лукашэнкі, горад актыўна «добраўпарадкоўвалі», і гэта таксама суправаджалася выдаленнем зялёных насаджэнняў.

Вырубка дрэваў у Брэсце. Фота: Threads.

У цэлым у розных гарадах паўтараецца падобны сцэнар: работы праводзяцца ў рамках добраўпарадкавання або рамонту, але жыхары часта не разумеюць іх мэтазгоднасці і не атрымліваюць выразных тлумачэнняў ні ад уладаў, ні ад камунальных службаў.

Чытайце таксама: Брестчане бьют тревогу из-за вырубки деревьев в Брестской крепости. Кажется, из-за нее погиб совенок

Recent Posts

«Очень давно ждем» или «лишь бы денег вытянуть»? Брестчане спорят о будущих платных парковках в центре города

Для одних платная парковка — способ навести порядок в центре города, для других — риск…

03.06.2026

«То, что возвели, выходит за грани понимания». В Пинске жалобу жителей на неудобное крыльцо решили площадкой посередине

В ЖРЭУ Пинска сослались на проект, который получил положительное заключение госстройэкспертизы. Кардинально менять крыльцо не…

02.06.2026

В Барановичах к Дню защиты детей установили детские площадки — по мнению жителей, это «капля в море»

В Барановичи ко Дню защиты детей открыли новые детские площадки, но часть жителей осталась недовольна:…

02.06.2026

«На машыне вісіць картонка, там напісана». Жыхары Віцебска распавялі, чаму стаяць у вялізнай чарзе за яйкамі

Апошні раз беларусы дзівіліся чарзе за яйкамі ў снежні 2025 года. Тады яе заўважылі ў…

02.06.2026

Ночные концерты под окнами: жители центра Бреста жалуются на шумных соседей

Брестчане жалуются на ночной шум под окнами. В местных соцсетях спорят: одни требуют порядка, другие…

02.06.2026

«Камеры на кожным кроку, а знайсці не могуць». Жыхары Барысава зноў паведамляюць пра небяспечную знаходку для жывёл

Падобныя выпадкі ўжо адбываліся раней і выклікаюць сур'ёзныя асцярогі за бяспеку не толькі жывёл, але…

02.06.2026