У вёсцы Пескі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці рыхтуюцца «ацыбуліць» нітрыдам тытану Свята-Мікалаеўскую царкву, паведамляе Telegram-канал «Спадчына».
«Цыбулізацыя» або антырэстаўрацыя Маскоўскага патрыярхата — перабудова праваслаўных храмаў Беларусі, пры якой іх архітэктурная і дэкаратыўная каштоўнасць губляецца, а будынкі «прыгожа пакрываюць» простымі матэрыяламі, звычайна металічнай цыбулепадобнай дахоўкай.
Свята-Мікалаеўская царква — помнік архітэктуры XIX стагоддзя, узведзены ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Храм перажыў нават савецкі перыяд, калі многія святыні зачыняліся і ператвараліся ў склады ці хлявы.

Чытайце таксама: Як змянілася колькасць школьнікаў у Брэсцкай вобласці за пяць год
Царква ў Песках не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, што робіць яе неабароненай ад «рэстаўрацый», якія знішчаюць архітэктурную аўтэнтычнасць. Аднак ахоўны статус не заўсёды ратуе храмы ад «цыбулізацыі». Гэта добра бачна на прыкладзе царквы Святой Тройцы ў вёсцы Старыя Пескі Брэсцкай вобласці.

Пры гэтым наданне храму статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці азначае яго ўключэнне пад дзеянне спецыяльнага заканадаўства, якое патрабуе захавання яго цэласнасці і архітэктурнай аўтэнтычнасці. Гэта стварае прававыя падставы для прыцягнення да адказнасці асобаў, што парушаюць патрабаванні па ахове і тым самым наносяць шкоду аб’екту.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: